Гластанберскае абацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
кляштар
Гластанбергскае абацтва
Glastonbury Abbey
Рэшткі царквы Гластанбергскага абацтва
Рэшткі царквы Гластанбергскага абацтва
51°08′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне Гластанберы, Сомерсет, Англія
Канфесія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасць Бенедыкцінцы
Архітэктурны стыль раманскі стыль і гатычная архітэктура
Заснавальнік Кароль Інэ Уэсекскі
Дата заснавання 712
Дата скасавання 1539
Вядомыя насельнікі Святы Данстан, Генры Блуаскі, Генры дэ Суалі, Саварык ФіцГельдэвін, Рычард Уайтынг
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сайт glastonburyabbey.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гластанбэ́рскае аба́цтва (англ.: Glastonbury Abbey) — колішні кляштар у Гластанберы, Сомерсет, Англія. Рэшткі кляштару занесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Вялікабрытаніі і адкрытыя для наведвання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе сярэдневяковае паданне, нібыта абацтва было заснавана ў I стагоддзі адным з вучняў або прыхільнікаў Хрыста Іосіфа Арымафейскага. Гэтая неверагодная легенда шчыльна звязаная яшчэ з адной версіяй, прапанаванай паэтам Робертам дэ Баронам у XII стагоддзі, нібыта тут знаходзіцца Авалон, месцазнаходжанне Святога Граалю і пахавання караля Артура[1].

Абацтва заснаванае брытамі на пачатку VII стагоддзя. Пасля бітвы пад Пеонумам яно перайшло ў рукі саксонцаў.

У X стагоддзі гластанбергскі абат святы Данстан разбудаваў царкву і ўсталяваў у абацтве Статут святога Бенедыкта[2].

Пасля заваёвы Англіі нарманамі ў 1066 новы нарманскі абат Тэрстын заняўся дабудовай царквы. Аднак у 1077 годзе ён быў зняты з пасады за забойствы манахаў, учыненыя яго ўзброенымі слугамі непасрэдна ля алтару.

Кляштар быў значна пашкоджаны падчас пажару ў 1184 годзе[2]. Амаль неадкладна пачалася пабудова новае царквы, і ўжо ў 1186 адбылася кансекрацыя Марыінскай капліцы  (англ.)[3][4]. Набажэнствы ў рэкансекраванай Вялікай царкве пачаліся на Ражство 1213 года.

У XIV стагоддзі Гластанбергскае абацтва саступала па заможнасці і магутнасці толькі Вэстмінстэрскаму. Падчас вайны ружаў яго ваколіцы былі абкружаны мурамі дзеля аховы.

Магіла караля Артура

Падчас секулярызацыі Генрыха VIII абацтва было разрабавана, апошні абат Рычард Уайтынг у 1539 быў павешаны, выпатрашаны і чацвяртаваны як здраднік[5]. Камяні і волава з руінаў абацтва былі расцягнуты на пабудову іншых будынкаў.

Да XIX стагоддзя мясцовасць пераходзіла да розных уласнікаў, якія таксама выкарыстоўвалі руіны як будаўнічы матэрыял і нават як каменаломню. Урэшце парламенцкі акт 1882 года спыніў далейшы заняпад і адкрыў шлях да першых археалагічных і гістарычных даследаванняў абацтва[6].

У 1908 годзе рэшткі Гластанбергскага абацтва былі набыты дыяцэзіяй Бата і Уэльса і з тае пары належаць царкве Англіі. З 1924 сюды ладзяцца пілігрымкі; набажэнствы ладзяцца ў англіканскай, каталіцкай і праваслаўнай традыцыях[7].

Зноскі

  1. Ashe pp.83-90 and p.279
  2. а б Monasticism (англ.). England in the Middle Ages (19 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2008. Праверана 17 снежня 2015.
  3. Glastonbury Abbey (англ.)(недаступная спасылка). Cathedrals Plus. The Pilgrims Association (19 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2009. Праверана 17 снежня 2015.
  4. The Lady Chapel (англ.). Archaeology at Glastonbury Abbey on-line. Archeology Data Service (27 жніўня 2011).
  5. Gasquet, p.90
  6. Carley, 1988, pp.169-175
  7. Services & Pilgrimage (англ.)(недаступная спасылка). Glastonbury Abbey (29 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2011. Праверана 17 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]