Даніла Мінавіч Васілеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даніла Мінавіч Васілеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 снежня 1889(1889-12-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 снежня 1963(1963-12-28) (74 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, педагог

Даніла Мінавіч Васілеўскі (псеўданімы і крыптанім: А.Вітэнь; Д.Вітэнь; Д. В.; М.Доброведовский; Шчыры; Д.Шчыры; Шчырый; Д.Шчырый; 17 снежня 1889, в. Новае Сяло, Віцебскі павет, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 28 снежня 1963, Феадосія, Крым) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, дзе ўвайшоў у гурток «Вястун ведаў», што знаходзіўся пад уплывам народніцкіх і сацыял-дэмакратычных ідэй. З 1910 пачаў збіраць фальклор на Полаччыне. Працягваў адукацыю ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце. У 1914—15 на педагагічнай рабоце. Дасылаў свае допісы ў час. «Школа и жизнь» (псеўданім М. Доброведовский) і ў газ. «Наша ніва» (псеўданімы Шчыры і Вітэнь Д.). З 1919 інструктар школ на Віцебшчыне, пасля — інспектар народнай асветы ў Оршы. У 1920-я г. актыўна далучыўся да краязнаўчага руху: у 1923 арганізоўвае Віцебскае губернскае бюро краязнаўства, з 1924 намеснік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. У 1925 стаў кандыдатам Аршанскай філіяла «Маладняка». Публікаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь» і «Придвинский край». З 1930 у Магілёве, дэкан геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Удзельнік раскопак верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж.

Арыштаваны 9.12.1936, высланы ў Котлас. Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасля вызвалення з 1945 тэхнік-геолаг у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі.

Даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху, беларускай літаратуры XIX ст., беларускага кнігадрукавання, развіцця мясцовай прэсы, краязнаўчыя, гістарычныя, этнаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа і настаўніцтва на Віцебшчыне // Асвета. 1924. № 3.
  • Паэт Ян Баршчэўскі аб Беларусі: (3 уласных лістоў яго да пані Карсак) // Аршанскі маладняк. 1925. № 2.
  • Новыя матэрыялы творчасці Яна Баршчэўскага // Полымя. 1925. № 5.
  • Беларускі нацыянальна-рэвалюцыйны рух на Віцебшчыне ў XIX сталецці // Полымя. 1925. № 5.
  • Крыніцы мінулага Беларусі // Наш край. 1926. № 1.
  • Сталецце краязнаўчай працы на Беларусі // Наш край. № 2— 3.
  • Помнікі старасветчыны на Аршаншчыне // Наш край. 1927. № 2.
  • 3 гісторыі аршансхага друку // Наш край. № 6—9.
  • Беларускае Вольна-Эканамічнае таварыства // Наш край. № 12.
  • Пад аховай роднай песні: (3 перапіскі Яна Баршчэўскага) // Маладнях. 1928. № 1.
  • Сялянства Віцебскай і Магілёўскай губерань у паўстанні 1863 году // Полымя. 1928. № 6.
  • Арцём Ігаатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929. № 6.
  • Паэма «Тарас на Парнасе» ў краязнаўчым асвятленні // Наш край. 1929. № 5.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]