Дарога Н2300
Аўтадарога | |
«Віцебск—Руба» | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Статус | мясцовая (IV катэгорыя) |
Уладальнік | дзяржаўная |
Кіруецца | КПРБУП «Віцебкаблдарбуд» |
Даўжыня | 14,85 км |
Пачатак | Віцебск |
Канец | Руба (14,85 км) |
Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Н2300 — мясцовая аўтамабільная дарога агульнага карыстання Віцебскай вобласці Беларусі даўжынёй 14,85 км, якая злучае Віцебск з Рубай, а таксама дарогі Р115 і М8. Аўтадарога мае IV катэгорыю і асфальтавае пакрыццё.
Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Н-2300, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У вясновы перыяд забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 6 т.
12 сакавіка 2013 г. Віцебскі гарвыканкам абвясціў аб будаўніцтве аўтадарогі «Паўночна-Заходні абыход г. Віцебска», часткай якога плануецца зрабіць рэканструяваную аўтадарогу Н2300.
Параметры аўтадарогі[правіць | правіць зыходнік]
- Даўжыня — каля 14,85 км.
- Шырыня —
- Дзве паласы —
- Разліковая хуткасць — 90 км/г.
Маршрут[правіць | правіць зыходнік]
Працягласць маршруту складае 14,85 км.
0 км — на Віцебск | на Гарадок | |||
1,3 км — Н2322 на Дудчына | ||||
1,5 км — на Лужасна | ||||
р. Лужаснянка | ||||
2,4 км — Н2322 на Мазалава | ||||
3,5 км — на Букаціна і Віцебская ГЭС | ||||
5 км — Калінава | ||||
6,7 км — на Цяцёркі | ||||
9 км — на Задзвінне | ||||
9,2 км — на Каралёва | ||||
9,8 км — Вярхоўе | ||||
11 км | ||||
14,85 км — М8 на Гомель | М8 на Езярышча | |||