Мазалава (Віцебскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Мазалава
| ||||||||||||||||||||||||||
Ма́залава[2] (руск.: Мазолово) — аграгарадок[3] у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Мазалаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 14 км на поўнач ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна, каля аўтамабільнай дарогі Р115 Віцебск—Гарадок, на рацэ Лужаснянцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1458 жыхароў, 605 двароў (1999)
- 1380 жыхароў (2009)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Прадпрыемства меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Амбулаторыя і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 23БК000140.
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Манькоўскіх (ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя), вул. Меліяратараў, 67а (інв. № 200/С-104290) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000896.
- Царква (пачатак ХІХ стагоддзя), вул.Цэнтральная,1 (інв. №723/С-10169) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000515. - Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н.э., IX–XII стагоддзі), 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Белая Натапа —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000944. - Селішча (1-е тысячагоддзе н.э., IX–XII стагоддзі), 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Белая Натапа, на поўдзень ад гарадзішча —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000945.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Устаноўлена ў 1968 годзе ў сельскім скверы.
- Памятная дошка ў гонар Уладзіміра Хабарава, камісара першай Віцебскай партызанскі брыгады, на фасадзе ў гонар прысваення сярэдняй школе яго імя (2024).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Міхайлавіч Нямцоў (нар. 1958) — беларускі ўрач-гастраэнтэролаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2015).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
- ↑ Назвы_населеных_пунктаў_Рэспублікі_Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с.
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 21 марта 2011 г. №82 «О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки»(недаступная спасылка). etalonline.by. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2024. Праверана 30 лістапада 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазалава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 505. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
