Дар’я Бялькевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дар’я Бялькевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 студзеня 1993(1993-01-30)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская

Дар’я Бялькевіч (Даша Бялькевіч) (30 студзеня 1993, в. Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтка, арганізатарка культурных мерапрыемстваў.

Творчая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіюм (спецыяльнасць «філасофія і літаратура»). Працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», зараз працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». У 2021 годзе выдала сваю першую кнігу пад назвай «Слёзы на вецер».

Удзельніца розных літаратурных вечароў Беларусі, Украіны і Расіі, фестываля «Вершы на асфальце», "Мистецького фестиваля «Ї» Архівавана 9 чэрвеня 2020. (Тэрнопаль, Украіна), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фестываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).

Творы перакладаліся на рускую (polutona.ru), нямецкую і ўкраінскую мовы (газета «Культура і життя»).

Песні[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя вершы Дар’і Бялькевіч увасабляюцца ў песнях, такія музыкі як Пётр Клюеў, UZARI, K3TYVANА, Lear, гурт «Дрымон» спяваюць песні на тэксты ці пераклады паэткі.

Песні на вершы Дар’і Бялькевіч:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]