Дасакратыкі
Дасакратыкі — умоўная назва старажытнагрэчаскіх філосафаў ранняга перыяду (VI—V стагоддзя да н.э.), а таксама іх пераемнікаў IV ст. да н.э., якія тварылі па-за рэчышчам атычнай сакратычнай і сафістычнай традыцый.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню тэрмін «дасакратыкі» быў уведзены ў 1903 годзе, калі нямецкі філолаг Герман Дыльс сабраў у сваёй кнізе «Фрагменты дасакратыкаў» («Die Fragmente der Vorsokratiker») тэксты філосафаў, якія жылі да Сакрата. Кніга ўключала больш за 400 імёнаў разам з фрагментамі арфічных і іншых дафіласофскіх тэакасмагоній.
Вучэнне
[правіць | правіць зыходнік]Асноўным прадметам філасофствавання ў дасакратыкаў быў космас. Яны ўяўлялі, што ён складаецца са звычайных пачуццёвых стыхій: зямлі, вады, паветра, агню і эфіру, якія ўзаемна пераходзяць адна ў адну ў выніку згушчэння і разрэджання. Чалавек і сфера сацыяльнага, як правіла, не вылучаліся дасакратыкамі з агульнакасмічнага жыцця. Індывід, грамадства, космас у дасакратыкаў падпарадкоўваліся дзеянню адных і тых жа заканамернасцей.
Школы
[правіць | правіць зыходнік]Дасакратыкі традыцыйна падзяляюцца на прадстаўнікоў іанійскай філасофіі (Мілецкая школа, Геракліт, Дыяген Апаланійскі), італійскай філасофіі (піфагарэйцы, элеаты) і атамістаў. Часам да дасакратыкаў памылкова прылічаюць і сафістаў, але гэта не зусім карэктна, з прычыны таго, што большасць сафістаў былі сучаснікамі Сакрата і ён з імі актыўна спрачаўся. Акрамя таго, вучэнне сафістаў моцна адрозніваецца ад вучэння дасакратыкаў.
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомыя наступныя дасакратыкі:
- Фалес Мілецкі
- Анаксімандр
- Анаксімен
- Геракліт Эфескі
- Дыяген Апаланійскі
- Ксенафан
- Піфагор Самаскі
- Парменід з Элеі
- Эмпедокл з Агрыгента
- Анаксагор з Клазаменаў
- Леўкіп
- Дэмакрыт
- Кратыл
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фрагменты ранних греческих философов. Часть I. От эпических теокосмогоний до возникновения атомистики. // Изд.подг. А. В. Лебедев. М.:Наука, 1989. — 576 с.
- А. О. Маковельский. Досократики. В 3 томах. — Казань, 1914—1919.
- Бертран Рассел. История западной философии. Ростов н/Д: «Феникс», 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул «Дасакратыкі» у Новай філасофскай энцыклапедыі на сайце Інстытута філасофіі РАН
- Сайт placita.org Архівавана 1 сакавіка 2021., прысвечаны вывучэнню антычных сведчанняў пра вучэнні дасакратыкаў.