Піфагор
Піфагор | |
---|---|
стар.-грэч.: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος | |
Дата нараджэння | не раней за 586 да н.э. і не пазней за 569 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 490-я да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мнесарх[d] |
Жонка | Theano[d] |
Дзеці | Mnesarchus[d], Myia[d], Damo[d], Telauges[d] і Arignote[d] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, палітык, пісьменнік, музыказнавец, тэарэтык музыкі |
Навуковая сфера | геаметрыя, матэматыка, этыка, палітыка, філасофія, астраномія, музыка і метафізіка |
Школа/традыцыя | Піфагарэізм |
Кірунак | Заходняя Філасофія |
Перыяд | Старажытнагрэчаская філасофія |
Асноўныя інтарэсы | філасофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка |
Значныя ідэі | Музыка сфер, Піфагарэйскі лад, Тэарэма Піфагора |
Аказалі ўплыў | Фалес Мілецкі, Анаксімандр |
Зведалі ўплыў | Філалай, Алкмеон Кратонскі, Парменід, Платон, Еўклід, Эмпедокл, Гіпас, Кеплер |
Вядомыя вучні | Philolaus[d] і Эмпедокл[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піфаго́р сын Мнесарха (Πυθαγόρας τοῦ Μνησάρχου, 576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.
Звесткі пра жыццё і дзейнасць пераважна легендарнага характара. На пяты год праўлення Палікрата Піфагор пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім даваў навуку пра правілы маральнай чысціні, пра містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.
Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы пра суадносіны бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго імем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сячэнні.
Ёсць шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ніводная з іх не прызнана верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сярэдзіну 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, насіў доўгую бараду, галаву ўпрыгожваў залатой дыядэмай і апранаўся на ўсходні ўзор[3].
Зноскі
- ↑ а б Pythagoras // Encyclopædia Britannica Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся на Самасе
- Памерлі ў 490-я гады да н.э.
- Памерлі ў правінцыі Матэра
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Піфагор
- Астраномы Старажытнай Грэцыі
- Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Філосафы Старажытнай Грэцыі
- Філосафы VI стагоддзя да н.э.
- Матэматыкі VI стагоддзя да н.э.
- Астраномы VI стагоддзя да н.э.
- Тэарэтыкі музыкі
- Піфагарэйцы
- Дасакратыкі