Ксенафан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ксенафан
стар.-грэч.: Ξενοφάνης ὁ Κολοφώνιος
Дата нараджэння 560 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 478 да н.э.[1]
Месца смерці
Род дзейнасці філосаф, паэт, эпіграматыст, элегіст, пісьменнік, багаслоў
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя Элеаты
Вядомыя вучні Парменід
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ксенафан Калафонскі (стар.-грэч.: Ξενοφάνης ὁ Κολοφώνιος, лац.: Xenophanēs Colophōnius; 580/577 да н.э., Калафон, Малая Азія — 485/490 да н.э., Элея, Паўднёвая Італія) — старажытнагрэчаскі вандроўны паэт і філосаф. Заснавальнік элейскай школы.

Нарадзіўся ў Калафоне, які пакінуў пасля заваявання яго персамі, і вёў жыццё вандроўніка на працягу 67 гадоў. Выкладаў свае погляды ў палемічных вершах. Яго вучнямі былі Парменід, Зянон Элейскі, Меліс, Эмпедокл. Развіў вучэнне аб адзіным богу як абстрактнай істоце, якая «ўсёй сваёй сутнасцю... бачыць, мысліць, чуе», сілай свайго розуму ўсё ўзрушвае, знаходзіцца ў вечным стане нерухомасці; бог — гэта нешта адзінае, нязменнае, вечнае, шарападобнае. У сувязі з гэтым крытыкаваў уяўленні прыхільнікаў антрапамарфізму (Гамер, Гесіёд) аб старажытнагрэчаскіх багах, лічыў, што яны скажаюць прыроду багоў, калі прыпісваюць ім усё тое, што ёсць у людзей несумленнага і ганебнага. Асновай быцця лічыў зямлю і ваду.

Зноскі

  1. а б Encyclopædia Britannica Праверана 20 студзеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Елсукоў А. Ксенафан // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
  • Diels H., Kranz W. (Hrsg.). Die Fragmente der Versokratiker. Berlin, 1951. Bd 1.