Перайсці да зместу

Анаксагор з Клазаменаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анаксагор з Клазаменаў
Ἀναξαγόρας
Дата нараджэння каля 500 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 428 да н.э.[1]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, філосаф, фізік, астраном, пісьменнік
Навуковая сфера астраномія, матэматыка, філасофія
Вядомыя вучні Metrodorus of Lampsacus[d], Эмпедокл[2] і Carneades of Athens[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анаксаго́р з Клазаменаў (стар.-грэч.: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клазамены — 428 да н. э., Лампсак) — старажытнагрэчаскі філосаф, матэматык і астраном, пачынальнік афінскай філасофскай школы.

Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іанійскіх філосафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клазаменах каля 500 года да н.э. З ранніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разлічваць па сваім багацці, і пранікся філасофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыццём Афінаў, што пачалося пасля бліскучых перамог над персамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Перыклам і першым стаў пераказваць філасофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Перыкла, яго вучнямі былі Фукідыд, фізік Архелай і Еўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элементы сусвету, «зерні» (ці «гамеамерыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусветных якасцей і кіруюцца касмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія з'явы, як сонечнае і месяцавае зацьменне, землетрасенні і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначванне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да смерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Перыкла. Смяротны прысуд заменены быў выгнаннем. Анаксагор пасяліўся ў Лампсаку, дзе і памёр у 428 годзе. «Не я страціў Афіны, але афіняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Зноскі