Перайсці да зместу

Двор-Савічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Двор-Савічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
74 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203874062


Двор-Савічы (Беларусь)
Двор-Савічы
Двор-Савічы


Двор-Савічы (Гомельская вобласць)
Двор-Савічы
Двор-Савічы


Мапа

Двор-Са́вічы[1] (трансліт.: Dvor-Savičy, руск.: Двор-Савичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

За 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Заснаваны на пачатку XX стагоддзя. У 1931 годзе арганізаваны калгас.

У паселішчы размешчаны філіял НДІ радыяцыі «Двор-Савічы» і эксперыментальная база НДІ сельскай гаспадаркі.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].

Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай пераважна двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

  • 2004 год — 37 гаспадарак, 74 жыхары.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)