Просмычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Просмычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
132 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Просмычы на карце Беларусі ±
Просмычы (Беларусь)
Просмычы
Просмычы (Гомельская вобласць)
Просмычы

Про́смычы[1] (трансліт.: Prosmyčy, руск.: Просмычи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 15 км на поўдзень ад Брагіна, 45 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Брагінка.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Просмыцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева, працавалі 2 ветракі (адзін з 1913 года). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Ёсць бібліятэка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 58 гаспадарак, 132 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 218 жыхароў.
  • 1897 год — 64 двары, 360 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 85 двароў, 551 жыхар.
  • 1959 год — 517 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 58 гаспадарак, 132 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]