Джамбалонья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Джамбалонья
фр.: Jean de Boulogne
Фатаграфія
Хендрык Гольцыус. Партрэт Джавані да Балонья
Дата нараджэння 1529[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1608(1608-08-14)[3][4][…] ці 13 жніўня 1608(1608-08-13)[6]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Мастацкі кірунак маньерызм, барока
Уплыў Jacques du Broeucq[d]
Уплыў на Hans Mont[d]
Commons-logo.svg Творы на Вікісховішчы

Джамбалонья[9] , Джавані да Балонья (Giambologna, Giovanni da Bologna), сапраўднае імя Жан дэ Булонь (Jean de Boulogne) (1529, Дуэ, цяпер Францыя — 13 жніўня 1608, Фларэнцыя) — фларэнційскі скульптар-маньерыст і прадстаўнік ранняга барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джамбалонья быў родам з Габсбургскай Фландрыі. Вучыўся жывапісу ў Антверпене, потым пераехаў у Італію і вывучаў у Рыме антычную скульптуру.

Джамбалонья знаходзіўся пад моцным уплывам Мікеланджэла, аднак стварыў свой уласны мастацкі стыль маньерысцкага напрамку, які адрозніваецца хупавымі паверхнямі, халоднай элегантнасцю і прыгажосцю.

Першы буйны ганарар Джамбалонья атрымаў ад рымскага папы Пія IV за гіганцкую бронзавую статую Нептуна для фантана Нептуна ў Балонні. Джамбалонья стварыў шматлікія скульптуры з мармуру і бронзы, у тым ліку для ўпрыгожвання фантанаў, для італьянскай шляхты і асабліва для Медычы. Вялікую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, куды пераехаў ў 1553 г.

Джамбалонья пахаваны ў капліцы, створанай па яго ўласным праекце ў царкве Сантысіма.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118678477 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Giambologna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Giambologna // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Джамболонья // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  8. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 1 мая 2020.
  9. Усе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.86.