Перайсці да зместу

Сандра Булак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сандра Булак
англ.: Sandra Bullock
Дата нараджэння 26 ліпеня 1964(1964-07-26)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Helga Meyer[d]
Муж Джэсі Грэгары Джэймс[d][7][8]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, рэстаратар, кінапрадзюсар, сцэнарыст, тэлеактрыса, бізнесмен, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар, кінарэжысёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0000113
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандра Булак (англ.: Sandra Bullock; нар. 26 ліпеня 1964(1964-07-26)[1][2][…], Арлінгтан[d], Вірджынія[3][4]) — амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і высокааплатных зорак Галівуда. Дэбютавала ў кіно з нязначных роляў, з’явіўшыся ў такіх творах, як «Каты» (1987) і «Руйнач» (1993). Акцёрскім прарывам Булак стала адна з галоўных роляў баявіка «Хуткасць» (1994). У наступным актрыса зарэкамендавала сябе ў 1990-х дзякуючы галоўным ролям у рамантычных камедыях «Пакуль ты спаў» (1995) і «Мігаценні надзеі» (1998), а таксама ў трылерах «Сетка» (1995) і «Час забіваць» (1996).

У 2004 годзе актрыса здымалася ў фільме «Сутыкненне», стваральнікаў якога Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] (Беверлі-Хілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла 5 сакавіка 2006 года залатой статуэткай[en] «Оскар» за найлепшы фільм 2005 года[9].

У наступныя дзесяцігоддзі Булак дамаглася далейшага поспеху з камедыямі «Міс Кангеніяльнасць» (2000), «Каханне з паведамленнем» (2002) і «Прапанова» (2009). У 2010 годзе стала ўладальніцай «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая актрыса» за ролю ў фільме «Нябачны бок», таксама ўдастоена «Залатога глобуса» за гэты ж фільм. Яна была намінавана на прэмію «Оскар» яшчэ раз за ролю касманаўткі, якая апынулася ў космасе, у навукова-фантастычным трылеры «Гравітацыя» (2013), які з’яўляецца яе самым касавым фільмам дасюль.

У 2010 годзе Булак была ўключана ў спіс 100 самых уплывовых людзей па меркаванні часопіса Time, а ў 2015 годзе была прызнана самай прыгожай жанчынай[10].

  1. 1 2 Sandra Bullock // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Sandra Bullock // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://www.alamy.com/july-26th-2024-actress-sandra-bullock-celebrates-her-60th-birthday-she-was-born-sandra-annette-bullock-in-arlington-county-virginia-on-july-26th-1964-file-photo-by-zzgalaxystar-maxipx-2018-3418-sandra-bullock-at-the-90th-annual-academy-awards-oscars-presented-by-the-academy-of-motion-picture-arts-and-sciences-on-march-4-2018-in-hollywood-california-image614845689.html
  4. 1 2 https://www.madametussauds.com/wien/en/what-s-inside/party-and-hollywood/sandra-bullock/
  5. Rehfeld N. Zimtzicke mit HaltungFR, 2019.
  6. https://www.thelocal.de/20090629/20277
  7. Sandra Bullock Biography Праверана 9 мая 2024.
  8. Blitz-Scheidung für Sandra Bullock: Ex-Mann Jesse James verzichtet auf Unterhalt — 2010. Праверана 9 мая 2024.
  9. «Сутыкненне» — найлепшы фільм 2005 года // Звязда : Газета. — 7 сакавіка 2006. — № 51 (25640). — ISSN 1990-763x.
  10. «Sandra Bullock Named People Magazine's 'Most Beautiful Woman'». The Hollywood Reporter.