Ліў Ульман
Ліў Ульман | |
![]() |
|
Дата нараджэння: | |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Дзеці: | |
Прафесія: |
пісьменніца, кінарэжысёр, сцэнарыст, аўтабіёграф, кінаактрыса, тэлеакцёр, тэлерэжысёр, тэатральны акцёр |
Узнагароды: | |
IMDb: | |
![]() |
Ліў Ёхана Ульман (нарв.: Liv Johanne Ullmann; нар. 16 снежня 1938, Токіа, Японія) — нарвежская актрыса. Набыла сусветную вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах Інгмара Бергмана і Яна Труэля.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ліў Ульман нарадзілася ў Токіа, вырасла ў Канадзе, вучылася акцёрскаму майстэрству ў Лондане, працавала ў тэатры Ставангера, а пазней грала ў Нацыянальным тэатры ў Осла. Яе зорка ўзышла ў 1966 годзе, калі яна знялася (разам з Бібі Андэрсан) у адным з найвялікшых фільмаў Інгмара Бергмана — «Персона» — у ролі Элізабет Фогелер, актрысы, якая замаўчала падчас спектакля і адмовілася размаўляць увогуле.
Да гэтага фільма Ліў Ульман знялася ў пяці нязначных нарвежскіх і адным шведскім фільмах. Дзякуючы «Персоне» Ульман атрымала ролі ў амерыканскіх рэжысёраў. Пасля здымалася ў многіх фільмах рэжысёра Інгмара Бергмана, ад якога нарадзіла дачку, якая стала вядомай у Швецыі журналісткай. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» за лепшую жаночую ролю.
Акрамя працы з Бергманам, Ліў Ульман грала на Брадвеі і ў Галівудз велізарную колькасць роляў у п'есах Генрыка Ібсена. У 1977 годзе выйшла яе аўтабіяграфія «Змены».
У 1980-я гады Ліў Ульман занялася рэжысурай, яе фільмы ўдастоены шматлікіх прэмій. У 1995 годзе экранізавала раман-эпапею нарвежскай пісьменніцы-нобелеўскага лаўрэата Сігрыд Унсет «Крысцін, дачка Лаўранса».
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Liv Ullmann // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Liv Ullmann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
|