Джэймс Бенсан Ірвін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Бенсан Ірвін
Партрэт
Род дзейнасці:

афіцэр, касманаўт, лётчык, авіяканструктар

Дата нараджэння:

17 сакавіка 1930(1930-03-17)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Пітсбург, Алегейні[d], Пенсільванія, ЗША

Дата смерці:

8 жніўня 1991(1991-08-08)[2][3] (61 год)

Месца смерці:

Гленвуд-Спрынгс[d], Гарфілд[d], Каларада, ЗША ці шыптар[d]

Месца пахавання:

Арлінгтонскія нацыянальныя могілкі[d]

Месца працы:

НАСА

Альма-матар:

Мічыганскі ўніверсітэт
U.S. Air Force Test Pilot School[d]

Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Джэймс Бенсан Ірвін на Вікісховішчы

Джэймс Бенсан Ірвін (англ.: James Benson Irwin; 17 сакавіка 1930 — 8 жніўня 1991) — 30-ы астранаўт ЗША, 55-ы астранаўт свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Ірвін быў адным з 19 астранаўтаў, адабраных НАСА ў красавіку 1966 года. У 1969 быў дублёрам пілота месяцовага модуля Апалона-12. Свой палёт у космас Ірвін здзейсніў у якасці пілота месяцовага модуля «Апалона-15». Удзельнічаў у чацвёртай высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцовага модуля на паверхні Месяца — 66 гадзін 55 хвілін.

З'яўляўся восьмым чалавекам, якія пабылі на Месяцы і першым якія пайшлі з жыцця сярод тых, хто быў на месяцовай паверхні. У 1971 годзе Ірвін быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі».

Пасля экспедыцыі на Месяц, 27 кастрычніка 1971 года на касмадроме ў Х'юстане перад 50 тысячамі баптыстаў абвясціў, што на Месяцы «увесь час адчуваў сувязь з Богам, адчуваў яго прысутнасць значна мацней, чым гэта было на Зямлі», стаў прапаведнікам і заснаваў місію «Высокі палёт», якую ўзначаліў разам са сваёй жонкай Мэры.

У 1972 Ірвін быў адлічаны з НАСА за спробу зрабіць бізнэс на марках, якія пабывалі ў космасе.

  1. Ирвин Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 James B. Irwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 James Irwin // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.