Джэймс Дэвід Вэнс
Джэймс Дэвід Вэнс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 жніўня 1984 (40 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: James Donald Bowman | ||||||
Жонка | Usha Vance[d][1] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[2][3][…] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
Дзейнасць | venture capital[d][4] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Корпус марской пяхоты ЗША | ||||||
Званне | капрал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | jdvance.com (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Дэвід (Джэй Дзі) Вэнс (англ.: James David (J. D.) Vance); нар. 2 жніўня 1984, Мідлтаўн, Агая) — амерыканскі прадпрымальнік і палітык-рэспубліканец. Сенатар ЗША ад штата Агая з 2023 года.
15 ліпеня 2024 года кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп абвясціў пра выбар Вэнса кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі на выбары 2024 года[6]. У выпадку перамогі Трампа ў лістападзе 2024 года Вэнс стане самым маладым віцэ-прэзідэнтам з часоў Рычарда Ніксана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пры нараджэнні атрымаў імя Джэймс Дональд Боўмэн (англ.: James Donald Bowman), пасля разводу маці змяніла сыну імя на Джэймс Дэвід Хэймел (англ.: James David Hamel) у гонар новага мужа[7]. Пазней узяў прозвішча дзеда, Джэймса Лі Вэнса (англ.: James Lee Vance)[8].
У 2003 годзе пасля заканчэння школы пайшоў служыць у Корпус марской пяхоты, падчас Іракскай вайны займаўся ў Корпусе сувязямі з грамадскасцю, у 2007 годзе завяршыў службу. У 2009 годзе скончыў Універсітэт штата Агая, дзе вывучаў паліталогію і філасофію, у 2013 годзе скончыў Ельскую школу права. Працаваў адвакатам у юрыдычнай фірме Sidley Austin ў Ілінойсе, працягнуў кар’еру ў Крамянёвай даліне[9].
У 2017 годзе стаў дзелавым партнёрам сузаснавальніка AOL Стыва Кейса ў венчурнай кампанія Revolution LLC, якая дзейнічае ў рэгіёнах так званага «іржавага пояса» з мэтай іх эканамічнага аздараўлення з прычыны падзення традыцыйных прамысловых вытворчасцяў[10].
На пачатку палітычнай кар’еры Вэнс быў крытыкам Дональда Трампа, рэзка крытыкуючы яго перад выбарамі 2016 года, называў Публічна Трампа «ідыётам», у прыватным парадку — параўноўваў з Адольфам Гітлерам, а трампізм з наркотыкамі, якія «ап’яняюць самых няшчасных амерыканцаў», але пасля ператварыўся ў яго лаяльнага прыхільніка[11][12]. Вэнс напісаў мемуары, якія сталі ў ЗША бэстсэлерам Hillbilly Elegy: A Memoir of a Family and Culture in Crisis («Элегія вёскі: успаміны пра сям’ю і культуру падчас крызісу»). У 2020 годзе іх экранізаваў рэжысёр Рон Ховард, які затым у 2022 годзе публічна выказваў сваё здзіўленне з нагоды ператварэння Вэнса з праціўніка Дональда Трампа ў яго адданага прыхільніка[13].
На праймерыз па адбора ў сенатары ад рэспубліканскай партыі, Вэнс атрымаў падтрымку ад Дональда Трампа, Такера Карлсана і Пятра Тыля. На праймерыз набраў 32 % галасоў. 8 лістапада 2022 года Вэнс перамог на выбарах у Сенат ЗША дасведчанага палітыка, кангрэсмена ад Дэмакратычнай партыі Ціма Раяна[14].
15 ліпеня 2024 года, напярэдадні Нацыянальнага з’езда Рэспубліканскай партыі 2024 года, Вэнс быў абвешчаны ў Truth Social кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ад імя Дональда Трампа[15].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]10 снежня 2023 года напярэдадні візіту ў ЗША прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Вэнс заявіў у выступе на CNN:
У наяўнасці харчовы крызіс, які абвастраецца з-за вайны ва Усходняй Еўропе. Узнік энергетычны крызіс, які пагражае зрушыць мноства саюзных урадаў у Заходняй Еўропе. Што найбольш адпавядае інтарэсам Амерыкі, дык гэта прыняць, што Украіна саступіць частку сваёй тэрыторыі рускім, і што нам трэба завяршыць гэтую вайну. Калі я думаю пра велізарную чалавечую трагедыю тут, сотні тысяч усходнееўрапейцаў, нявінных, загінулі ў гэтым канфлікце. У нашых і ў іх інтарэсах спыніць гібель людзей.Арыгінальны тэкст (англ.)– We have a food crisis that's getting worse because of the prolonged war in Eastern Europe. We have an energy crisis that's threatening to swamp multiple allied governments in Western Europe. What's in America's best interest is to accept Ukraine is going to have to cede some territory to the Russians, and we need to bring this war to a close. When I think about the great human tragedy here, hundreds of thousands of eastern Europeans, innocent, have been killed in this conflict. The thing that's in our interest and in theirs is to stop the killing.
11 снежня 2023 года Вэнс назваў візіт Зяленскага «самым ганебным фарсам» за першы год Вэнса ў Сенаце. У ток-шоу Лоры Інгрэм на Fox News ён заявіў, што гэта здарылася з прычыны «нягоднага працэсу», калі ўкраінскі прэзідэнт патрабаваў ад амерыканскіх заканадаўцаў 61 мільярдаў долараў падаткаплацельшчыкаў, паколькі ў выпадку адмовы з мэтай дамагчыся лепшай абароны паўднёвай мяжы ЗША іх можна будзе назваць марыянеткамі прэзідэнта Пуціна (у пацверджанне слоў свайго госця вядучая паказала ўрывак выступлення Зяленскага раней у той жа дзень). Далей Вэнс заявіў, што працяг такой палітыкі прывядзе да ператварэння Украіны ў пастаянную «дзяржаву-кліент ЗША», няздольную выплачваць пенсіі і выконваць іншыя дзяржаўныя функцыі[16].У той жа дзень, 11 снежня 2023 года, Вэнс заявіў, што:
Ёсць людзі, якія зрэзалі б сацыяльнае забеспячэнне, кінулі б нашых бабуль і дзядуляў у галечу. Навошта? Каб адзін з міністраў Зяленскага мог купіць вялікую яхту?Арыгінальны тэкст (англ.)– There are people who would cut Social Security, throw our grandparents into poverty. Why? So that one of the Zelensky’s ministers can buy a bigger yacht?
Дадзены наратыў[17] пра «украінскія яхты» быў створаны і актыўна распаўсюджваўся сеткай прарасійскага канспіролага Джона Дугана[18], што кажа пра тое, што Джэй Вэнс і некаторыя іншыя амерыканскія палітыкі сталі міжвольнымі ўдзельнікамі гэтай тэорыі змовы. 13 чэрвеня 2024 года ў The New York Times была апублікаваная калонка пра Вэнса, якая змяшчала наступнае яго выказванне пра перспектыву ўрэгулявання расийска-украінскага канфлікту:
Што я хацеў бы зрабіць і што, на маю думку, у прынцыпе дасягальна тут пры Амерыканскім лідарстве — але ніколі не ведаеш дакладна, пакуль не пачнеш размову, — дык гэта замарозіць тэрытарыяльныя межы дзе-небудзь паблізу ад таго месца, дзе яны знаходзяцца цяпер. Гэта пункт 1. Пункт 2: Вы гарантуеце незалежнасць Кіева, але таксама і яго нейтралітэт. Гэта фундаментальная рэч, пра якую рускія прасілі з самага пачатку. Я не наіўны ў гэтым пытанні. Я думаю, што рускія пра многае прасілі несумленна, але нейтралітэт — гэта відавочна тое, што яны лічаць жыццёва важным для сябе. І, па-трэцяе, у доўгатэрміновай перспектыве спатрэбіцца некаторая амерыканская дапамога ў галіне бяспекі. Я думаю, гэтыя тры рэчы, безумоўна, дасягальныя, так.Арыгінальны тэкст (англ.)– What I would like to do, and what I think fundamentally is achievable here with American leadership — but you never know till you have the conversation — is you freeze the territorial lines somewhere close to where they are right now. That’s No. 1. No. 2 is you guarantee both Kyiv’s independence but also its neutrality. It’s the fundamental thing the Russians have asked from the beginning. I’m not naïve here. I think the Russians have asked for a lot of things dishonestly, but neutrality is clearly something that they see as existential for them. And then three, there’s going to have to be some American security assistance over the long term. I think those three things are certainly achievable, yes.
Вэнс лічыць прыярытэтнай фінансавую дапамогу ЗША Ізраілю ва ўзброеным канфлікце ў Газе[19]. Калі яго спыталі, ці падтрымае ён ваенныя дзеянні супраць Ірана пасля таго, як апалчэнцы, як мяркуецца, звязаныя з Іранам, напалі на войскі ЗША, Вэнс адказаў, што гэта будзе «памылкай», выказаўшы засцярогу, што гэта прывядзе да значнай эскалацыі сітуацыі[20][21].
Вэнс падзяляе меркаванне Трампа пра тое, што рост Кітая як «сусветнай фабрыкі» разбурыў вытворчы сектар Злучаных Штатаў, і называе КНР «самай вялікай пагрозай» для ЗША[22] .
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]На думку Вэнса, у кіраўніка эканамічнай палітыкі рэспубліканцаў у далейшым будуць пастаўленыя інтарэсы амерыканскіх работнікаў, а не глабальных эліт і транснацыянальных карпарацый. Сенатар Вэнс неаднаразова згадваў сваё сціплае паходжанне з няшчаснай сям’і ў сельскай мясцовасці, апісваючы створаны Дональдам Трампам рух «Make America Great Again» які адстойвае інтарэсы амерыканскіх рабочых[23].
Сябе Вэнс прылічае да руху «новых правых», якія лічаць, што «ліберальны праект» праваліўся як у ЗША, так і за іх межамі. «Новыя правыя» мараць, што на змену гэтаму «рэжыму» прыйдзе «амерыканскі нацыяналізм» — з жорсткім міграцыйным кантролем, дзяржаўным умяшаннем у эканоміку і выхаваннем у грамадстве кансерватыўных маральных стандартаў[12].
Вэнс выступае супраць права на аборт (але ў той жа час, не падтрымлівае забарону на ўзроўні штатаў), у поглядах на іміграцыю яго погляды шмат у чым супадаюць з Трампам, бо ён падтрымлівае заклік пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай[11].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе Вэнс ажаніўся з дачкой імігрантаў з Індыі Ушэ Чылукуры, на 2024 год у іх сям’і трое дзяцей: Эван (6 гадоў), Вівек (4 гады), Мірабель (2 гады)[24].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Vance, J. D. (2016). Hillbilly Elegy: A Memoir of a Family and Culture in Crisis. Harper. ISBN 9780062300546.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://americankahani.com/lead-stories/meet-usha-chilukuri-vance-the-indian-american-wife-of-ohios-gop-senate-primary-winner-j-d-vance/ Праверана 3 кастрычніка 2022.
- ↑ López-Arias C. J.D. Vance, el católico «hillbilly» bautizado ante Rod Dreher, rumbo al Senado con el apoyo de Trump — 2022. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ J.D. Vance Becomes Catholic | The American Conservative — 2021. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://fortune.com/2024/07/26/jd-vance-peter-thiel-venture-capital-mithril/
- ↑ Paul Steinhauser, Brandon Gillespie. Trump announces Ohio Sen JD Vance as his 2024 running mate (англ.) . Fox News (15 ліпеня 2024). Праверана 15 ліпеня 2024.
- ↑ Alexandra Petri. Selections from J.D. Vance’s reworked, pro-Trump edition of ‘Hillbilly Elegy’ (англ.). The Washington Post (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ HILLBILLY ELEGY Characters By Chapter (англ.). bookcompanion.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2022. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Orlando Mayorquin. Who is J.D. Vance? The Trump-backed Ohio GOP Senate nominee (англ.). USA Today (7 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Jon Swartz, and Jessica Guynn. JD Vance, Steve Case want the heartland's start-up pitches (англ.). USA Today (28 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2022. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ а б Республиканская партия официально выдвинула Трампа своим кандидатом. Вице-президентом он выбрал сенатора Джей Ди Вэнса — противника помощи Украине (руск.). Meduza. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ а б Если Трамп победит на выборах, его вице-президентом станет Джей Ди Вэнс. Когда-то он называл нынешнего начальника «американским Гитлером» и насильником А теперь хочет сократить поддержку Украины — и привести США к национализму — Meduza(недаступная спасылка). web.archive.org (16 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2024. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ Marc Malkin. ‘Hillbilly Elegy’ Director Ron Howard ‘Surprised’ by J.D. Vance’s Embrace of Donald Trump During Senate Campaign (англ.). Variety (20 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Henry J. Gomez. J.D. Vance wins Ohio Senate race, defeating Democrat Tim Ryan, NBC News projects (англ.). NBC News (9 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Donald J. Trump (@realDonaldTrump) (англ.). Truth Social. Праверана 15 ліпеня 2024.
- ↑ Charles Creitz. Zelenskyy's return to DC for more cash in Ukraine war a 'most disgraceful charade': JD Vance (англ.). Fox News (12 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2023. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Waldron, Charlotte. ICYMI: SENATOR VANCE JOINS STEVE BANNON TO DISCUSS UKRAINE WAR, BORDER FUNDING (англ.) . J.D. Vance (12 снежня 2023). Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ New Russian Disinformation Campaigns Prove the Past Is Prequel | Lawfare(недаступная спасылка). web.archive.org (13 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2024. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ Joseph, Jamie. JD Vance circulates memo calling for Israel and Ukraine aid to be split up (англ.) . Fox News (23 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Sforza, Lauren. JD Vance says he would not support authorizing military action in Iran (англ.) . The Hill (29 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2023. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Knox, Brady. JD Vance says he would 'absolutely not' authorize the use of force against Iran - Washington Examiner (англ.) (29 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Vice presidential nominee Vance calls China 'biggest threat to our country' (англ.). Voice of America (16 ліпеня 2024). Праверана 17 ліпеня 2024.
- ↑ ERR. Речь Вэнса на съезде республиканцев: "Америка на первом месте" (руск.). ERR (18 ліпеня 2024). Праверана 19 ліпеня 2024.
- ↑ Sakshi Venkatraman. Who is Usha Vance? JD Vance’s wife is a lawyer and daughter of immigrants (англ.). NBC News (16 ліпеня 2024). Праверана 21 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- J.D. Vance (англ.). AP News. Праверана 21 лістапада 2022.
- Кого Трамп выбрал себе в вице-президенты? на YouTube // Подкаст Русской службы Би-би-си