Дзенавішкі
Вёска
Дзенавішкі
|
Дзенаві́шкі[1] (трансліт.: Dzienaviški, руск.: Деновишки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.
Да 17 лістапада 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Сыраваткінскага сельсавета, да 28 сакавіка 2016 года — у склад Лылойцінскага сельсавета[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У дзенавішскай назве тая ж аснова Den-, што і ў балцка-літоўскім аднаасноўным імені Denutis, ад якога шчучынскае прозвішча Дзенуць. Гэтая ж аснова і ў двухасноўным імені Zebeden (< Seb-e-den(as), "Се́бедзен"), так звалі брата яцвяжскага "караля" Не́цімера, які згаданы ў Кведлінбургскіх аналах у расповедзе пра пакутніцтва Бруна Кверфурцкага, дзе ўпершыню згадваецца назва "Літва". У імені тыпу Denavas фармант -av- як у прускіх імёнах Girdaw, Glandaw, Medaw. Гэты ж фармант у адыменнай назве Булавішкі (< Bulavas).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Іванавіч Бяляўскі (нар. 23 сакавіка 1961) — беларускі мастак-жывапісец.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх