Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі
Дзмітрый Мазалеўскі | |||
![]() | |||
Агульная інфармацыя | |||
Поўнае імя | Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі | ||
Нарадзіўся | 30 красавіка 1985[1] (34 гады) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 179 см | ||
Вага | 73 кг | ||
Пазіцыя | нападнік | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Пасада | галоўны трэнер дубліруючага складу | ||
Кар’ера | |||
Клубная кар’ера* | |||
2002 — 2011 | ![]() |
228 (58) | |
2012 — 2016 | ![]() |
51 (14) | |
2016 | ![]() |
0 (0) | |
2017 | ![]() |
10 (1) | |
2017 | ![]() |
16 (5) | |
Нацыянальная зборная** | |||
2005 — 2006 | ![]() |
6 (0) | |
2007 — 2012 | ![]() |
3 (0) | |
Трэнерская кар’ера | |||
2019 — | ![]() |
дубль | |
Міжнародныя медалі | |||
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Дзмітрый Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985, Брэст) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы па выступах за брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі. Пасля заканчэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу брэсцкага «Дынама».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец брэсцкага футбола, спачатку гуляў за дубль мясцовага «Дынама», з 2003 года выступаў за асноўную каманду. У 2007 годзе з «Дынама» выйграў Кубак Беларусі, усталяваўшы рэкорд — 9 галоў за розыгрыш.
У снежні 2011 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. Пасля аднаўлення ад траўмы Віталя Радзівонава стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 года і сам атрымаў траўму. Пазней вярнуў месца ў аснове. Усяго ў сезоне 2012 забіў 9 галоў у чэмпіянаце, што стала найлепшым паказчыкам у камандзе пасля Рэнана Брэсана.
У сезоне 2013 з’яўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было звязана з траўмамі (адсутнічаў з-за іх у чэрвені-ліпені і з кастрычніка 2013 года). Сезон 2014 з-за траўм увогуле поўнасцю прапусціў.
У жніўні 2015 года аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэвервовы склад, а 16 кастрычніка 2015 года пасля двухгадовага перапынку з’явіўся на полі ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Віцебска» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай; перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка барысаўчан. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Сезон 2016 пачаў у асноўным складзе, але пазней трапіў на лаўку запасных. 12 верасня 2016 года пагадненне з нападнікам было разарвана[3].
Пасля зыходу з БАТЭ некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[4], а 3 кастрычніка 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ганконг Рэйнджэрс»[5]. Аднак, ужо 24 кастрычніка разарваў кантракт з «Ганконг Рэйнджэрс», не правёўшы ніводнага афіцыйнага матчу за гэты клуб[6].
У лютым 2017 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[7]. Пачынаў сезон 2017 у стартавым складзе дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года кантракт нападніка па пагадненні бакоў быў разарваны[8], і неўзабаве той папоўніў склад літоўскага клуба «Атлантас»[9].
У пачатку 2018 года трэніраваўся з другой камандай брэсцкага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на трэнерскую працу ў клубе[10]. У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Дынама»[11].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (3): 2012, 2013, 2015
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2017
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2013, 2016
Зноскі
- ↑ Dmitri Mozolevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БАТЭ продлил контракт с Мозолевским
- ↑ БАТЭ расторг контракт с Дмитрием Мозолевским
- ↑ Мозолевский тренируется с брестским «Динамо»
- ↑ Дмитрий Мозолевский подписал контракт с "Гонконг Рейнджерс" (ВИДЕО)
- ↑ Дмитрий Мозолевский спустя 20 дней расторг контракт с "Гонконг Рейнджерс"
- ↑ Дмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского "Динамо"
- ↑ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
- ↑ Мозолевский перешел в «Атлантас»
- ↑ Дмитрий Мозолевский завершил карьеру футболиста
- ↑ Мозолевский возглавил дубль брестского "Динамо"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Ганконг Рэйнджэрс
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбольныя трэнеры Беларусі