Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Мазалеўскі)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Мазалеўскі
Dmitry Mozolevsky 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі
Нарадзіўся 30 красавіка 1985(1985-04-30)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Пасада галоўны трэнер дубліруючага складу
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 228 (58)
2012 — 2016 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 51 (14)
2016 Сцяг Ганконга Ганконг Рэйнджэрс 0 (0)
2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 10 (1)
2017 Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 16 (5)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 6 (0)
2007 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2019 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст дубль
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2017.

Дзмітрый Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985, Брэст) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы па выступах за брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі. Пасля заканчэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу брэсцкага «Дынама».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, спачатку гуляў за дубль мясцовага «Дынама», з 2003 года выступаў за асноўную каманду. У 2007 годзе з «Дынама» выйграў Кубак Беларусі, усталяваўшы рэкорд — 9 галоў за розыгрыш.

У снежні 2011 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. Пасля аднаўлення ад траўмы Віталя Радзівонава стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 года і сам атрымаў траўму. Пазней вярнуў месца ў аснове. Усяго ў сезоне 2012 забіў 9 галоў у чэмпіянаце, што стала найлепшым паказчыкам у камандзе пасля Рэнана Брэсана.

У сезоне 2013 з’яўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было звязана з траўмамі (адсутнічаў з-за іх у чэрвені-ліпені і з кастрычніка 2013 года). Сезон 2014 з-за траўм увогуле поўнасцю прапусціў.

У жніўні 2015 года аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэвервовы склад, а 16 кастрычніка 2015 года пасля двухгадовага перапынку з’явіўся на полі ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Віцебска» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай; перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка барысаўчан. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Сезон 2016 пачаў у асноўным складзе, але пазней трапіў на лаўку запасных. 12 верасня 2016 года пагадненне з нападнікам было разарвана[3].

Пасля зыходу з БАТЭ некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[4], а 3 кастрычніка 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ганконг Рэйнджэрс»[5]. Аднак, ужо 24 кастрычніка разарваў кантракт з «Ганконг Рэйнджэрс», не правёўшы ніводнага афіцыйнага матчу за гэты клуб[6].

У лютым 2017 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[7]. Пачынаў сезон 2017 у стартавым складзе дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года кантракт нападніка па пагадненні бакоў быў разарваны[8], і неўзабаве той папоўніў склад літоўскага клуба «Атлантас»[9].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з другой камандай брэсцкага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на трэнерскую працу ў клубе[10]. У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Дынама»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]