Дзмітрый Мікалаевіч Ігнаценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Ігнаценка
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Ігнаценка
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1988(1988-10-24)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Сервалюкс-Агра
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2006   Беларусь Горкі 7 (1)
2008   Беларусь Спартак (Шклоў) 18 (3)
2009 Расія Сахалін
2010 Беларусь Спартак (Шклоў) 11 (2)
2011 Беларусь Смаргонь 19 (1)
2012 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 24 (8)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2013   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 27 (6)
2014—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 66 (19)
2016—2018 Беларусь Гарадзея 71 (8)
2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 5 (1)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 11 (1)
2021 Беларусь Смаргонь 13 (0)
2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 21 (4)
2023— Беларусь Сервалюкс-Агра (Мяжысеткі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 мая 2023.

Дзмітрый Ігнаценка (нар. 24 кастрычніка 1988, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», гуляў за дубль клуба, а ў сезоне 2007 з’яўляўся і ў асноўным складзе. Сезон 2008 правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасля чаго апынуўся на Дальнім Усходе ў складзе каманды Другога дывізіёна Расіі «Сахалін».

У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у Першай лізе. У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», у складзе якога правёў паспяховы сезон (8 забітых мячоў).

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыццём аўтазаводцаў у міжсезонні. Але пазней жодзінскі клуб умацаваўся іншымі ігракамі, і Дзмітрый пачаў сезон 2013 на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле (8 красавіка 2013 года ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром»), і ў красавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Граніт»[3].

У студзені 2014 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам Вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо праз месяц кантракт са случанамі быў разарваны. У выніку ў сакавіку 2014 года чарговы раз далучыўся да «Граніта»[4]. Дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе 2014, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У Вышэйшай лізе застаўся адным з лідараў мікашэвічцаў, у сезоне 2015 правёў за клуб усе 26 матчаў чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і далучыўся да «Гарадзеі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. Заставаўся трывалым іграком стартавага складу і ў сезонах 2017—2018.

У студзені 2019 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. Не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў за «Шахцёр» толькі ў адным матчы — 15 сакавіка 2019 года ў Кубку Беларусі супраць «Белшыны» (1:0), у астатніх матчах звычайна нават не трапляў у заяўку. У чэрвені 2019 года пакінуў салігорскі клуб[8].

У ліпені 2019 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе магіляўчан, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт з «Дняпром» па пагадненні бакоў быў разарваны[10].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у выніку ў лютым падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[11]. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў рэчыцкі клуб[12].

У студзені 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Пакінуў клуб у жніўні 2021 года[14]. У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[15], дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў наваполацкі клуб[16].

Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Сервалюкс-Агра» ў Другой лізе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dmitri Ignatenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_ignatenko/
  3. Футбол. Полузащитник "Торпедо"-БелАЗа Дмитрий Игнатенко отдан в аренду "Граниту"
  4. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
  6. Игнатенко перейдет в «Городею»
  7. Игнатенко подписал контракт с "Шахтером"
  8. Источник: Игнатенко покинул "Шахтер" Архівавана 28 чэрвеня 2019.
  9. "Дняпро" объявил о подписании контракта с Игнатенко
  10. "Дняпро" расторг контракт с Игнатенко
  11. "Спутник" подписал Игнатенко и россиянина Утюжникова
  12. Игнатенко покинул "Спутник"
  13. Игнатенко перешел в «Сморгонь»
  14. Тур 20. Анонс. Осталось десять туров Архівавана 3 верасня 2021.
  15. Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана"
  16. Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.