Дзмітрый Міхайлавіч Тамела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Тамела
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Тамела
Нарадзіўся 8 лістапада 1992(1992-11-08)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена (Мінск)
Клубная кар’ера*
2012 — 2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 106 (14)
2017 — 2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 66 (14)
2019 — Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2019.


Дзмітрый Тамела (нар. 8 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сезона 2014 выступаў разам з клубам у Першай лізе, стаў адным з лідараў і капітанам каманды.

У снежні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[2]. У складзе тарпедаўцаў таксама стаў іграком асновы, у сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з ліпеня 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2019 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 7 0
2013 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 23 1
2014 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 26 0
2015 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 28 10
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 22 3
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 30 11
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 23 3
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 13 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]