Дзмітрый Міхайлавіч Тамела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Тамела)
Футбол
Дзмітрый Тамела
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Тамела
Нарадзіўся 8 лістапада 1992(1992-11-08)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена (Мінск)
Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 106 (14)
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 66 (14)
2019—2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 61 (19)
2022 Беларусь Смаргонь 21 (6)
2023— Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (2)
2024—   Беларусь Орша 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Дзмітрый Тамела (нар. 8 лістапада 1992) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша» (у арэндзе з наваполацкага «Нафтана»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Некаторы час займаўся ў мінскай школе «Змена», пазней на аматарскім узроўні гуляў за «Іслач»[4]. Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сезона 2014 выступаў разам з клубам у Першай лізе, стаў адным з лідараў і капітанам каманды.

У снежні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[5]. У складзе тарпедаўцаў таксама стаў іграком асновы, у сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з ліпеня 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2019 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6], дзе замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. Гуляў у клубе да канца сезона 2021.

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], якой дапамог па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Нафтан»[8], у лютым афіцыйна падпісаў кантракт з клубам[9]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Нафтанам»[10].

У красавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[11].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 7 0
2013 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 23 1
2014 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 26 0
2015 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 28 10
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 22 3
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 30 11
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 23 3
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 13 0
2019 (2) Д2 Нафтан Беларусь 12 11
2020 Д2 Нафтан Беларусь 21 4
2021 Д2 Нафтан Беларусь 28 4
2022 Д2 Смаргонь Беларусь 21 6
2023 Д1 Нафтан Беларусь 22 2
2024 (пач.) Д1 Нафтан Беларусь 2 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Tamelo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://footballfacts.ru/person/218825
  3. https://teams.by/dmitry-tameio/player-2345/
  4. Дмитрий Тамело: "Нас собирались оставлять на Кипре, но всё оборвалось в последний момент" (руск.). football.by (13 красавіка 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Тамело подписал контракт с минским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Тамело перешел в "Нафтан" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  7. Дмитрий Тамело стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (11 сакавіка 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  8. Тамело и Заробеков стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  9. Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  10. Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 12 лютага 2024.
  11. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.