Дзянісавіцкі біялагічны заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяні́савіцкі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 1,3 тыс. га (1997). Уключае 4 кварталы Дзянісавіцкага і 7 кварталаў Сакаловіцкага лясніцтваў Крупскага лясгаса, а таксама частку тарфяных балот Падбалонне і Бабнік, Рожкі, Калінаўка. Растуць хвоя, бяроза, елка, асіна, вольха, трапляюцца дуб і клён, з кусцікавых раслін — багун, верас, журавіны, брусніцы, чарніцы, з травяністых — асака, падвей, хвошч; шмат сфагнавых імхоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]