Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь — беларускі мастацкі прафесійны калектыў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1959 годзе ў Мінску. Уключае балетную трупу і аркестр. Першыя мастацкія кіраўнікі А. Апанасенка (19591971) і С. Дрэчын (19711973), з 1986 года В. Дудкевіч: кіраўнік аркестра С. Хвашчынскі1991).

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

У рэпертуары больш за 100 пастановак: танцы і харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя на аснове беларускага танцавальнага фальклоруЛявоніха», «Лянок», «Весялуха», «Мяцеліца», «Перапёлачка», «Каханачка», «Маталіха», «Полька-Янка», «Крыжачок», «На Купалле», «Беларуская рапсодыя», «Неглюбскія вячоркі», «Спеў дубраў», «Арэлі», «Церніца»), фальклору іншых народаў, сюжэтныя пастаноўкі («Беларуская партызанская», «Сінявокая і неўміручая», «Полечка-поле», «Хатынь», «Вечарына»), праграма «Карагод сяброў», гумарыстычныя сцэнкі («Крутуха», «Дырыжор аркестра» і інш.).

У сваіх інтэрпрэтацыях беларускіх народных танцаў ансамбль імкнецца захаваць іх характэрнасць, лёгкасць, зграбнасць рухаў, вынаходлівасць харэаграфічнага малюнка.

Вядомыя артысты ансамбля[правіць | правіць зыходнік]

У розны час у ансамблі працавалі мастацкія кіраўнікі Г. Маёраў, В. Бутрымовіч, балетмайстры Г. Мартынаў, Я. Штоп, артысты балета М. Апанасенка, Г. Белавусава, С. Вуячыч, А. Гарэлік, І. Цюрын, кіраўнік аркестра У. Багадайка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]