Сямён Уладзіміравіч Дрэчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Уладзіміравіч Дрэчын
Дата нараджэння 6 студзеня 1915(1915-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1993(1993-08-01) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балетмайстар, артыст балета
Гады актыўнасці 19331980
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР

Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч) Дрэ́чын (6 студзеня 1915, Мінск — 1 жніўня 1993) — беларускі артыст балета, балетмайстар. Народны артыст Беларускай ССР (1954). Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1950). Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за выкананне партыі Васіля ў балеце «Князь-возера» В. Залатарова (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і музыкантаў Вульфа і Эсфір Іосіфаўны Дрэчыных.

Скончыў у 1933 годзе Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1941 і 1944—1959 — саліст, адначасова ў 1950—1959 гадах — балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1942—1944 гадах — саліст Вялікага тэатра ў Маскве.

У 1959—1964 і 1980—1990 — балетмайстар тэатраў оперы і балета Уфы, Львова, Саратава, Куйбышава, Кішынёва, Улан-Удэ, Краснаярска, Данецка.

3 1971 года мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага ансамбля танца, у 1973—1980 гадах — балетмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядучы танцоўшчык на беларускай сцэне. Выканальніцкую манеру Дрэчына вызначалі мужнасць і драматычная экспрэсіўнасць танца, музыкальнасць, высокі артыстызм у вырашэнні пластычных вобразаў, абаяльнасць, сцэнічны тэмперамент. Выконваў партыі гераічныя, лірыка-драматычныя, характарныя: Сымон («Салавей» М. Крошнера), Васіль, Янка («Князь-возера», «Паламяныя сэрцы» В. Залатарова), Гірэй («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.

Сярод пастановак: балеты «Іспанскае капрычыа» на музыку М. Рымскага-Корсакава (1949), «Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні (1951), танцы ў операх «Шукальнікі жэмчугу[ru]» Ж. Бізэ (1957), «Зорка Венера» Ю. Семянякі (1970), фальклорныя праграмы («Вянок беларускіх народных танцаў», «Купальская ноч», «Янка», «Лявоніха»), кампазіныі «Хатынь», «У Белавежскай пушчы», спектаклі «Паўлінка» Ю. Семянякі (1973), «Несцерка» Р. Суруса, рэвю-мюзікл «Вакол кахання» (1991) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]