Домжарыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Домжарыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
Домжарыцы на карце Беларусі ±
Домжарыцы (Беларусь)
Домжарыцы
Домжарыцы (Віцебская вобласць)
Домжарыцы

До́мжарыцы[1] (трансліт.: Domžarycy, руск.: Домжерицы) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Сергуч. Уваходзіць у склад Домжарыцкага сельсавета. Цэнтр сельсавета і адміністрацыйна-гаспадачы, навуковы цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. За 35 км на паўднёвы захад ад Лепеля, 150 км ад Віцебска.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 445 жыхароў, 172 двары (1997)

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Забудоўваецца паводле генплана 1966 г. (праектны інстытут лясной гаспадаркі СССР) і яго карэкціроўкі 1973 г., 1976 г. і 1987 г. БелНДІдзіпрасельбуд). Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца вялікая прамавугольная ў плане плошча — грамадска-адміністрацыйны і культурна-гандлёвы цэнтр (трохпавярховы адміністацыйна-лабараторны корпус запаведніку, зблакіраваны з двухпавярховым будынкам музея прыроды, чатырохпавярховы атэль са сталоўкай і рэстаранам на першым паверсе, сярэдняя школа з інтэрнатам і сталоўкай, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр у блоку з Домам культуры). На заходнім баку плошчы пабудаваныя двухпавярховыя васьмі- і шаснаццацікватэрныя жылыя дамы. Упрыгожваюць плошчу дэкаратыўны вадаём, кветнікі, газоны. Паблізу плошчы знаходзіцца двухпавярховы медпункт. Вёска забудаваная пераважна двухпавярховымі васьмі- і шаснаццацікватэрнымі жылымі дамамі. У паўднёвай частцы — аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаныя малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў, газоны, кветнікі і інш. Усе грамадскія і жылыя будынкі выкананыя па індывідуальных праектах. На ўсходзе вёскі спартыўная зона са стадыёнам, адкрытым плавальным басейнам, на захадзе і поўдні — вытворчая зона.

Распрацоўка праекту і забудова вёскі адзначаны дыпломам ВДНГ СССР (1981).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Людзі на балоце. Форум сайта «Глобус Беларуси» (21 лютага 2015). Праверана 28 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]