Домса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Домса
Характарыстыка
Даўжыня 8,5 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўднёвай ускраіне вёскі Ветка
 • Каардынаты 54°03′00,40″ пн. ш. 29°50′53,40″ у. д.HGЯO
Вусце Запакулка
 • Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Шылавічы
 • Вышыня 160,8[1] м
 • Каардынаты 53°59′30″ пн. ш. 29°47′44,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Запакулка → Няропля → Друць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бялыніцкі раён
physical
Домса
Домса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

До́мса — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Запакулка (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Домса балцкага паходжання.

Корань Dom- таксама ў літоўскіх рачных назвах Domija (< *Domė), Dom-antas, роднасны корань Dam- у гідроніме Damaša[2]. Корань параўноўваецца з латышскім duoms «глыбокае месца ў рацэ»[3].

Гэты ж корань у назве Домша (рэкі ў басейнах Сожа і Дзясны)[4], у назве жыздрынскай ракі Дамаслаўка на Верхнім Павоччы[5] (з пашыральнікам -sl-).

Пашыральнік -s- як у рачной назве Водса (< *Vad-(u)s-a) на Верхнім Дняпры[6].

Значэнне назвы Домсы можна перадаць як «Глыбокая (рака)» («Глыбачка»).

У басейне ракі Друць, дзе працякае Домса, балцкія назвы таксама ў рэк Няропля, Рэкта.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 8,5 км[7]. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Ветка, вусце за 1 км на поўдзень ад вёскі Шылавічы.

Ад вытоку да вёскі Вялікі Кудзін (1,9 км) рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Баран (злева).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1979 год. (руск.)
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 889.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88—89.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184.
  5. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 35.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 168.
  7. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1979 год. (руск.)
  • Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года. (руск.)