Вялікі пантыфік

Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сістэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліям ў канцы VIII стагоддзя да н. э.
Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыццёва. Пасля смерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаванняў: напрыклад, вялікі пантыфік не меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазнейшыя рымскія імператары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасць. У 382 н. э. імператары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёння тытул вялікага пантыфіка з'яўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.
Спіс вялікіх пантыфікаў
[правіць | правіць зыходнік]| Імя | Пачатак | Заканчэнне |
|---|---|---|
| Нума Пампілій | ~712 да н. э. | ~672 да н. э. |
| Невядома | ||
| Гай Папірый | 509 да н. э. | ? |
| Невядома | ||
| Квінт Фурый | ~460 да н. э. | ~440 да н. э. |
| Аўл Карнелій Кос | 431 да н. э. | 420 да н. э. |
| Марк Фолій | 420 да н. э. | 397 да н. э. |
| Спурый Мінуцый Аўгурын | 397 да н. э. | 390 да н. э. |
| Марк Фабій Вібулан | 390 да н. э. | ? |
| Невядома | ||
| Публій Карнелій Калуса | 332 да н. э. | ? |
| Невядома | ||
| Карнелій Барбат | 304 да н. э. | ? |
| Невядома | ||
| Тыберый Карунканій | 254 да н. э. | 243 да н. э. |
| Луцый Цэцылій Метэл | 243 да н. э. | 221 да н. э. |
| Луцый Карнелій Лентул Каўдзін | ~221 да н. э. | 213 да н. э. |
| Публій Ліцыній Крас | 212 да н. э. | 183 да н. э. |
| Гай Сервілій Гемін | 183 да н. э. | 180 да н. э. |
| Марк Эмілій Лепід | 180 да н. э. | 152 да н. э. |
| Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Коркул | 150 да н. э. | 141 да н. э. |
| Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Серапіён | 141 да н. э. | 132 да н. э. |
| Публій Ліцыній Крас Муцыян | 132 да н. э. | 130 да н. э. |
| Публій Муцый Сцэвола | 130 да н. э. | 115 да н. э. |
| Луцый Цэцылій Метэл Далмацік | 114 да н. э. | 103 да н. э. |
| Гней Даміцый Агенабарб | 103 да н. э. | 89 да н. э. |
| Квінт Муцый Сцэвола | 89 да н. э. | 81 да н. э. |
| Квінт Цэцылій Метэл Пій | 81 да н. э. | 63 да н. э. |
| Гай Юлій Цэзар | 63 да н. э. | 44 да н. э. |
| Марк Эмілій Лепід | 44 да н. э. | 13 да н. э. |
| Актавіян | 12 да н. э. | 27 н. э. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боровков П. Образ верховного понтифика у Валерия Максима // Исседон: альманах по древней истории и культуре. Екатеринбург: УрГУ, 2007. Т. IV. ISSN 1683-7037 (руск.)
- Кофанов Л. Л. Роль жреческих коллегий в архаическом Риме и раз-витие жреческого права // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.)
- Великий понтифик // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2007.(недаступная спасылка) (руск.)
- Сморчков А. М. Коллегия понтификов // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.)
- Сморчков А. М. Понтифики и собрания граждан (contiones, concilia, comitia) в эпоху римской республики // ВДИ. 2007. № 3. (руск.)
| Вялікі пантыфік на Вікісховішчы |