Дом народнай міліцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом народнай міліцыі
53°53′46″ пн. ш. 27°33′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль цагляны стыль[d]
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000113шыфр 713Г000113
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом народнай міліцыі (таксама «чырвоны дом») — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (дом № 5) і Валадарскага (№ 20). Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску 1(14).3.1917 г. былі атрыманы звесткі аб звяржэнні царскага самадзяржаўя. У ноч на 2 (15) сакавіка М. В. Фрунзэ, які да Лютаўскай рэвалюцыі ўзначальваў створаную ім падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску з аддзяленнямі ў 10-й і 3-й арміях Заходняга фронту, склікаў экстранную нараду бальшавікоў горада. У ёй удзельнічалі В. Г. Кнорын, К. I. Ландар, Т. Я. Алібегаў, С. Р. Магілеўскі, І. Е. Любімаў, В. В. Фамін. Было вырашана мабілізаваць сілы для падтрымкі рэвалюцыйнага Петраграда, начаць арганізацыю ў Мінску Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Рабочыя правялі дэманстрацыі, раззброілі паліцыю і жандараў, вызвалілі палітзняволеных, бралі пад кантроль дзяржаўныя ўстановы. 4.(17).3.1917 г. утвораны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з Б. П. Позернам. Напярэдадні М. В. Фрунзэ быў выбраны ў Савет ад работнікаў Камітэта Усерасійскага земскага саюза Заходняга фронту і рэкамендаваны на пасаду начальніка міліцыі, 4 (17) сакавіка афіцыйна прызначаны начальнікам гарадской міліцыі.

Створаная з атрадаў узброеных рабочых міліцыя заняла памяшканні, дзе размяшчаліся гарадское паліцэйскае ўпраўленне і вышукное аддзяленне, раззброіла амаль усе паліцэйскія пасты, узяла пад ахову дзяржаўныя ўстановы, пошту і тэлеграф. 5 (18) сакавіка на пасяджэнні Мінскага Савета М. В. Фрунзэ выступіў з дакладам аб неабходнасці далейшага ўмацавання міліцыі, папаўнення яе радоў прадстаўнікамі рабочага класа, падкрэсліў асаблівую важнасць міліцыі ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Мінскі Савет па яго прапанове прыняў пастанову з заклікам да працоўных уступаць у рады міліцыі. Праз дзень артыкул М. В. Фрунзэ «Запісвайцеся ў міліцыю» надрукавала газета «Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов».

У 1-й палове сакавіка 1917 г. у горадзе створана 5 аддзяленняў міліцыі, на ўсіх прамысловых прадпрыемствах і на чыгунцы — міліцэйскія ўчасткі. Тысячы рабочых былі ўзброены і навучаны ваеннай справе ў радах міліцыі. З дапамогай міліцыі бальшавікі стваралі на прадпрыемствах баявыя дружыны, якія з’явіліся першымі атрадамі Чырвонай гвардыі. У абавязкі міліцыі на той час уваходзілі барацьба з контррэвалюцыяй, ахова дэмакратычных свабод, падтрыманне парадку ў горадзе, захаванне дакументаў і архіваў, барацьба са спекуляцыяй і інш.

Дом Народнай міліцыі, кабінет М. В. Фрунзэ штодзённа наведвалі многія жыхары Мінска. Адным з першых мерапрыемстваў М. В. Фрунзэ як начальніка міліцыі было скасаванне забароны друкаваць беларускія кнігі.

Прадстаўнікі Часовага ўрада неаднаразова спрабавалі падпарадкаваць свайму ўплыву міліцыю, адхіліць М. В. Фрунзэ ад кіраўніцтва, але беспаспяхова. Мінская міліцыя, сфарміраваная з прадстаўнікоў рэвалюцыйнага пралетарыяту, абараняла інтарэсы народа супраць контррэвалюцыі, удзельнічала ў разгроме карнілаўшчыны. М. В. Фрунзэ кіраваў міліцыяй да ад’езду з Мінска 12(25).10.1917 г. З 1917 г. вядомы як дом народнай міліцыі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

3-павярховы, Г-падобны ў плане цагляны будынак, са зрэзанай вуглавой часткай, вылучанай галоўным уваходам. На вышыні 2-га паверха — эркер, які падтрымліваюць кансолі, на 3-м паверсе эркер заканчваецца балконам з металічнай агароджай. Такія ж балконы на фасадах на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў. На фасадзе з боку вул. Валадарскага была праезная арка, што вяла ва ўнутраны дворык. Аконныя праёмы разнастайнай формы: на 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — паўцыркульныя, на 3-м — лучковыя. Дэкор фасадаў — пілястры, нішы, карнізы, сандрыкі і інш. выкананы муроўкай. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. У вуглавой частцы пры галоўным уваходзе — шырокі вестыбюль.

Мемарыяльная дошка[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар народнай міліцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]