Дракункулёз
Дракункулёз | |
---|---|
![]() Выцягванне рышты з дапамогай запалкі з нагі чалавека | |
МКХ-10 | B72. |
МКБ-10-КМ | B72 |
МКХ-9 | 125.7 |
МКБ-9-КМ | 125.7[1][2] |
DiseasesDB | 3945 |
eMedicine | ped/616 |
MeSH | D004320 |
![]() |
Дракункулёз, або рышта -- інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца рыштай.[3] Заражэнне адбываецца праз пітную ваду, якая змяшчае дафній, заражаных лічынкамі рышты.[3] Першапачаткова сімптомы адсутнічаюць.[4] Аднак праз год у чалавека пачынаецца раздражненне, паколькі самка чарвяка ўтварае пухір на скуры, звычайна на ніжняй канечнасці.[3] Потым, праз некалькі тыдняў, чарвяк вытыркаецца са скуры.[5] У гэты час у чалавека могуць узнікнуць складанасці з перамяшчэннем ці выкананнем працы.[4] Хвароба вельмі рэдка выклікае смерць.[3]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Людзі — адзіны від жывёл, якіх інфікуе рышта.[4] Чарвяк мае шырыню ад аднаго да двух міліметраў, дарослая самка дасягае ад 60 да 100 сантыметраў у даўжыню (самцы карацейшыя).[3][4] Па-за целам чалавека яйкі выжываюць на працягу трох тыдняў.[6] Перад заражэннем неабходна іх паглынанне дафніямі.[3] Лічынка можа існаваць унутры дафніі да чатырох месяцаў.[6] Для захавання хваробы ў рэгіёне людзі павінны заражацца штогод.[7] Дыягностыка хваробы можа праводзіцца на падставе прыкмет і сімптомаў захворвання.[8]
Прафілактыка і лячэнне[правіць | правіць зыходнік]
Прафілактыка дасягаецца ранняй дыягностыкай хваробы, а таксама папярэджаннем апускання раны ў пітную ваду.[3] Іншыя меры ўключаюць наступнае: паляпшэнне доступу да чыстай вады, ачыстку фільтрацыяй забруджанай вады.[3] Часта дастаткова фільтравання праз адзенне.[5] Забруджаную пітную ваду можна ачышчаць з дапамогай хімічнага прэпарата пад назвай тэмефос , прызначанага для знішчэння лічынак.[3] Ад хваробы не існуе лекаў ці вакцын.[3] Чарвяка можна марудна выдаляць на працягу некалькіх тыдняў, намотваючы на кіёк.[4] Магчымае інфікаванне бактэрыямі язваў з-за з’яўлення чарвяка.[4] Рана можа працягваць балець некалькі месяцаў пасля выдалення чарвяка.[4]
Эпідэміялогія і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 г. было зафіксавана 148 выпадкаў хваробы.[3] Гэта менш за 3,5 мільёнаў выпадкаў, зарэгістраваных у 1986 г.[4] Хвароба існуе толькі ў 4 краінах Афрыкі, у параўнанні з 20 краінамі ў 1980 г.[3] Найбольш закранутая хваробай краіна — Паўднёвы Судан.[3] Верагодна, гэта першая паразітычная хвароба , якая знікне.[9] Рышта вядомая са старажытнасці.[4] Яна згадваецца ў егіпецкім папірусе Эберса, што датуецца 1550 г. да н. э.[10] Назва «дракункулёз» паходзіць ад лацінскага выразу «пашкоджанне маленькімі цмокамі»,[11] а назва «хвароба гвінейскага чарвяка» з’явілася пасля таго, як еўрапейцы заўважылі хваробу на беразе Гвінеі ў Заходняй Афрыцы ў 17-м стагоддзі.[10] Віды, падобныя да рышты, выклікаюць хваробы ў іншых жывёл.[12] Выпадкаў інфікавання імі людзей не выяўлена.[12] Лічыцца занядбанай трапічнай хваробай.[13]
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 Dracunculiasis (guinea-worm disease) Fact sheet N°359 (Revised). World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 18 сакавіка 2014.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 Greenaway, C (Feb 17, 2004). "Dracunculiasis (guinea worm disease).". CMAJ : Canadian Medical Association journal = journal de l'Association medicale canadienne 170 (4): 495–500. PMID 14970098.
- ↑ 5,0 5,1 Cairncross, S; Tayeh, A; Korkor, AS (Jun 2012). "Why is dracunculiasis eradication taking so long?". Trends in parasitology 28 (6): 225–30. doi: . PMID 22520367.
- ↑ 6,0 6,1 Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson's tropical diseases. (23rd edition ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. e62. ISBN 9780702053061. http://books.google.ca/books?id=GTjRAQAAQBAJ&pg=RA1-PA62.
- ↑ Parasites - Dracunculiasis (also known as Guinea Worm Disease) Eradication Program. CDC (22 лістапада 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Cook, Gordon (2009). Manson's tropical diseases. (22nd ed. ed.). [Edinburgh]: Saunders. p. 1506. ISBN 9781416044703. http://books.google.ca/books?id=CF2INI0O6l0C&pg=PA1506.
- ↑ Guinea Worm Eradication Program. The Carter Center. Carter Center. Праверана 1 сакавіка 2011.
- ↑ 10,0 10,1 Tropical Medicine Central Resource Dracunculiasis. Uniformed Services University of the Health Sciences. Праверана 15 ліпеня 2008.
- ↑ Barry M (June 2007). "The tail end of guinea worm — global eradication without a drug or a vaccine". N. Engl. J. Med. 356 (25): 2561–4. doi: . PMID 17582064. http://content.nejm.org/cgi/content/full/356/25/2561.
- ↑ 12,0 12,1 Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson's tropical diseases. (23rd edition ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. 763. ISBN 9780702053061. http://books.google.ca/books?id=GTjRAQAAQBAJ&pg=PA763.
- ↑ Neglected Tropical Diseases (6 чэрвеня 2011). Праверана 28 лістапада 2014.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |