Дунайская вежа
| Дунайская вежа | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Вена |
| Будаўніцтва | 1964 |
| Прызначэнне | радыё, сотавая сувязь |
| Вышыня | 252 м |
| Вышыня па шпілі | 252 м |
| Вышыня па верхнім паверсе | 150 м |
| Колькасць ліфтаў | 2 |
| Архітэктар | Ханс Лінтл |
| SkyscraperPage | 607 |
| Сайт | donauturm.at |
Дунайская вежа (ням.: Donauturm) — самае высокае збудаванне ў Вене і другое па вышыні ў Аўстрыі. Размешчана ў Дунай-парку (Donaupark) на беразе ракі Дунай.
Была пабудавана ў 1964 годзе па праекту архітэктара Ханса Лінтля (Hannes Lintl).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня вежы — 252 м.
На вышыні 150 м знаходзіцца назіральная пляцоўка, да якой вядуць 2 ліфта, што падымаюць наведвальнікаў наверх за 35 секунд. На пляцоўцы ўстаноўлены механізм для скачкоў з дапамогай «тарзанкі», якая выкарыстоўваецца ў летні час.
На вышыні 160 і 170 м знаходзяцца два рэстарана («Панарама» і «Дунайскі вальс»), якія размяшчаюцца на платформах, што верцяцца (тры хуткасных рэжыма, поўны абарот за 26, 39 і 52 хвіліны адпаведна).
На вежы ўстаноўлены антэны сотавых кампаній, УКХ-радыёстанцый і іншых службаў радыёсувязі. Нягледзячы на сваё падабенства з тэлевізійнай вежай, яна не выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дунайская вежа- Афіцыйны сайт