Палац Тадэска
Славутасць | |
Палац Тадэска | |
---|---|
48°12′12″ пн. ш. 16°22′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Архітэктар | Людвіг Фёрстэр[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Тадэска (ням.: Palais Todesco) — помнік архітэктуры аўстрыйскай сталіцы. Размяшчаецца ў Вене на вуліцы Кернтнер-штрасэ, 51 насупраць Венскай дзяржаўнай оперы. Будынак быў пабудаваны для банкіра і камерсанта Эдуарда Тадэска ў 1861—1864 гадах архітэктарам Людвігам Фёрстэрам. Унутранае ўбранства палаца было спраектавана Тэафілам фон Хансенам. Залы палаца таксама ўпрыгожаны фрэскамі працы Карла Раля.
Тадэска былі яўрэямі, выхадцамі з Румыніі. Бацька братоў займаўся вытворчасцю шоўку ў Падуі. Эдуард Тадэска атрымаў тытул барона. У мастацкім салоне жонкі Эдуарда Тадэска Сафіі ў палацы Тадэска збіраліся знакамітасці свайго часу: Гуга фон Гофмансталь, Фердынанд фон Заар, Генрык Ібсэн і Антон Рубінштэйн. У залах палаца праходзілі тэатральныя пастаноўкі. Ёган Штраўс пазнаёміўся ў палацы Тадэска са сваёй будучай жонкай Генрыэтай Трефц, якая была палюбоўніцай Морыца Тадэска, роднага брата Эдуарда Тадэска.
Будынак сур’ёзна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і быў неўзабаве адноўлены. З 1976 года знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Апошняя рэстаўрацыя праводзілася ў 1978-79 гадах. З 1947 па 1993 гады ў палацы знаходзілася штаб-кватэра Аўстрыйскай народнай партыі.
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Тадэска
- http://www.burgen-austria.com/Palais.asp?Artikel=Todesco Архівавана 7 сакавіка 2012.