Царква Святога Міхаіла (Вена)
| Славутасць | |
| Царква Святога Міхаіла | |
|---|---|
| ням.: Michaelerkirche | |
| Царква ў 2007 годзе | |
| 48°12′29″ пн. ш. 16°22′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Вена |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Венская архідыяцэзія[d] |
| Ордэнская прыналежнасць | сальватарыяне[d] |
| Архітэктурны стыль | Раманскі, готыка, барока |
| Заснавальнік | Леапольд VI Слаўны |
| Дата заснавання | 1219 |
| Будаўніцтва | 1221—1792 гады |
| Сайт | michaelerkirche.at |
Царква Святога Міхаіла (Міхаэлеркірхэ, ням.: Michaelerkirche) — рымска-каталіцкая царква ў Вене. Размешчана ва ўнутраным горадзе, ва ўсходняй частцы плошчы Міхаэлерплац. Трохнефная базіліка была закладзена ў 1221 годзе манахамі ордэна Святога Міхаіла. У XIV стагоддзі царква была пашырана, а ў XVI стагоддзі перабудавана ў гатычным стылі. З XIII па XVIII стагоддзя Міхаэлеркірхэ была адной з трох парафіяльных цэркваў Вены разам з саборам Святога Стэфана і шатландскім манастыром. У прыход Міхаэлеркірхэ ўваходзіла імператарская рэзідэнцыя. У 1724—1725 гадах царква набыла барочны выгляд. У 1792 годзе заходні фасад быў аформлены ў стылі класіцызм. У шырокай крыпце царквы Святога Міхаіла целы памерлых натуральным чынам муміфікаваліся дзякуючы асаблівым кліматычным умовам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alexander Glück: Wiener Unterwelten. Mitteldeutscher Verlag, Halle a. S. 2012, ISBN 978-3-89812-856-8.
- Karl Oettinger, Franz Fuhrmann, Renate Wagner-Rieger: Reclam Kunstführer. Wien, Niederösterreich, Oberösterreich, Burgenland. Baudenkmäler. 1981, ISBN 3-15-008605-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Міхаіла (Вена)- Афіцыйны сайт царквы Святога Міхаіла, Вена
