Дэісус (абраз з Мінскай вобласці)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэісус. 1791
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і тэмпера
Памеры 137 × 106 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Дэісус — абраз 1791 года, які паходзіць з Мінскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Мае ўрачыста-святочны выгляд. У цэнтры, на троне, велічна ўзвышаецца Хрыстос у поўным архіерэйскім аблачэнні — у вохрыстым сакасе з буйнымі белымі і блакітнымі кветкамі, светла-зялёным амафоры, з цёмна-зялёнай паліцай, крыжам і панагіяй на грудзях. На галаве — чырвоная мітра, на нагах такога ж колеру чаравікі. Маці Божая ў ружовым хітоне, упрыгожанай белымі ружамі далматыцы, зяленым плашчы і белым плаце, на галаве — чырвоная мітра. Ян Хрысціцель у мілоці і зялёным на чырвонай падкладцы плашцы, у левай руцэ ён трымае свой атрыбут — доўгі трысняговы крыж. Разны фон абраза густа запоўнены ракальнымі завіткамі. Верх абраза меў накладное паўкруглае завершша. У ніжняй частцы змешчаны надпіс з датай стварэння (1791) і імёнамі заказчыкаў — Матфея Кучыны, Паўлюка Кучыны, Сямёна Малішэвіча, Лявона Кулікоўскага, Рыгора Кучыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]