Евель Самуілавіч Бялявін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Евель Самуілавіч Бялявін
Дата нараджэння 3 мая 1920(1920-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1972(1972-09-10) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 19381972
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Евель Самуілавіч Бялявін (3 мая 1920, Барысаў — 10 верасня 1972, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 80-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 5-й паветранай арміі Стэпавага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944)[1], гвардыі старшы лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 мая 1920 года ў горадзе Барысаве цяпер Мінскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага. Яўрэй. Скончыў няпоўную сярэднюю школу, а ў 1937 годзе — Мінскі аэраклуб. Да 1938 года жыў і вучыўся ў Ташкенце. Працаваў слесарам на заводзе.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1939 годзе скончыў Барысаглебскую школу лётчыкаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1941 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1941 года. Ваяваў у бамбавальнай авіяцыі на Паўднёвым, Закаўказскім, Стэпавага, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Здзейсніў каля 300 баявых вылетаў[1].

Намеснік камандзіра эскадрыллі 80-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка (1-я гвардзейская бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія, 1-й бамбавальны авіяцыйны корпус, 5-я паветраная армія, Стэпавы фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант Евель Бялявін да жніўня 1943 года здзейсніў на пікіруючым бамбардзіроўшчыку «Пе-2» 153 паспяховых баявых вылеты на бамбарзіроўка аэрадромаў, рачных перапраў, скапленняў войскаў непрыяцеля, нанёсшы яму значны ўрон у жывой сіле і баявой тэхніцы.

У адным з паветраных баёў у сакавіку 1943 года на Белгародска-Харкаўскім напрамку група з васямнаццаці пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў «Пе-2», вяртаючыся пасля выканання баявога задання, раптам падвергнулася нападу гітлераўскіх знішчальнікаў, удвая праўзыходных яе па колькасці. Прамым трапленнем снарада была пашкоджана крылатая машына камандзіра эскадрыллі[1].

Грэбуючы рэальнай небяспекай быць збітым, Я. С. Бялявін сваім самалётам засланіў падбітую машыну, і прыняў увесь агонь на сябе, тым самым, даючы камандзіру, магчымасць выйсці з небяспечнай зоны, а затым здолеў пасадзіць свой пашкоджаны самалёт, які меў каля трох дзесяткаў прабоін, з параненым стралком-радыстам, на бліжэйшы савецкі аэрадром, захаваўшы і самалёт, і экіпаж.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Бялявіну Евелю Самуілавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3187).

У апошнія дні вайны, у ходзе Берлінскай наступальнай аперацыі 1945 года, Е. С. Бялявін у ліку першых з паветра наносіў бомбавыя ўдары па сталіцы гітлераўскай Германіі Берліну[1]. За гады вайны здзейсніў каля 300 паспяховых баявых вылетаў, наносячы бомбавыя ўдары па навалы гітлераўскіх войскаў, яго баявой тэхніцы.

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1952 годзе скончыў вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. З 1958 года — у запасе[1].

Жыў у Мінску. Пахаваны на Усходніх («Маскоўскіх») могілках (участак № 26).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэна Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Героя носіць вуліца ў Барысаве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Белявин Евель Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Евель Самуілавіч Бялявін на сайце «Героі краіны»

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382