Ежы дэ Вірыён
Ежы дэ Вірыён | |
---|---|
![]() Ляліва | |
Нараджэнне |
23 верасня 1901 |
Смерць |
3 лістапада 1941 (40 гадоў) |
Род | дэ Вірыёны[d] |
Бацька | Адам дэ Вірыён[d] |
Маці | Соф'я Гэлена Цэліна з Ромераў[d] |
Дзеці | Jan de Virion[d] і Tadeusz de Virion[d] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | магістр права[d] |
Бітвы |
Ежы дэ Вірыён (польск.: Jerzy de Virion; 23 верасня 1901, маёнтак Пагрыжаў — 3 лістапада 1941, Аўшвіц) — землеўласнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў герба «Ляліва». Сын Адама дэ Вірыёна (1870—1945) і Соф’і Гэлены Цэліны з Ромераў.
Скончыў у 1918 годзе школу ў Кіеве. Вучыўся на юрыста ў Варшаўскім універсітэце і ў Вільні. Магістр права. У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у польскае войска. Скончыў школу падхаружых кавалерыі ў Грудзёндзе.
Гаспадар маёнтка Лішкі каля Гродна, які атрымаў у 1923 годзе ад свайго бацькі. Арганізаваў племянную жывёлагадоўлю, рыбныя ставы. Сябра праўлення Таварыства народных дамоў (польск.: Towarzystwo domów ludowych), з 1931 года сябра прэзідыума павятовай Рады Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам (ББСУ).
У 1937 годзе праходзіў па справе злоўжыванняў у мясцовым камітэце Касы зберажэнняў, аднак быў апраўданы. Пасля гэтага працаваў нейкі час адвакатам у Варшаве.
Удзельнік Вераснёўскай кампаніі 1939 года. Пазней у польскай канспірацыі. Арыштаваны немцамі і зняволены ў Аўшвіцы. Атрымаў нумар 3570. Быў адным з арганізатараў вайсковага руху супраціву. Загінуў у канцлагеры.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
23 студзеня 1923 года ажаніўся з Соф’яй з Бажанец-Елавіцкіх, (1901—1991), дачкой Казіміра Бажанец-Елавіцкага. З ёй меў двух сыноў:
- Ян «Ясь» (1924—2013), удзельнік Варшаўскага паўстання. У шлюбе з Соф’яй Густавай з Таўбэ.
- Тадэвуш Юзаф «Вальтэр» (1926—2010), удзельнік Варшаўскага паўстання. У першым шлюбе з Люцынай Янінай Рудзінскай (1926—1983), у другім — з Джаянты Хазра.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вірыён дэ Ежы герба Леліва. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 71-72. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- ДАБВ Ф. 1. Воп. 9. Спр. 1611. Арк. 31 зв.;
- «Nowy dziennik. Wydanie wieczorne». 19.4.1938. № 107. Str. 8;
- Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny. Częsć 7. Warszawa, 2004. Str. 176—177
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Расіенскім павеце
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў канцлагеры Асвенцім
- Дэ Вірыёны
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вязні канцлагера Асвенцім
- Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
- Члены Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам