Перайсці да зместу

Емяльян Кліментавіч Азаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Емяльян Кліментавіч Азаранка
Дата нараджэння 17 ліпеня 1908(1908-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1988(1988-02-22) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1962)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1962)
Альма-матар
Партыя

Емяльян Кліментавіч Аза́ранка[1] (17 ліпеня 1908(1908-07-17), Узнікі, Магілёўская губерня22 лютага 1988(1988-02-22), Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1962), прафесар (1962).

Нарадзіўся 17 ліпеня 1908 года ў вёсцы Узнікі Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок Красная Слабада ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

У 1929 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум і да 1932 года працаваў у Ветрынскім раёне ў дзіцячым доме. У 1938 годзе скончыў астранома-геадэзічнае аддзяленне матэматыка-механічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта. У 1938—1939 гг. — намеснік дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце Арлоўскага педагагічнага інстытута. У 1939—1941 гг. на пасадах дырэктара настаўніцкага інстытута і педагагічнага тэхнікума ў Чарапаўцы, у 1941—1944 гг. намеснік дырэктара Валагодскага педагагічнага інстытута.

У 1944—1949 гг. Е. К. Азаранка на партыйнай рабоце — загадчык сектарам навукі і вышэйшых навучальных устаноў, кансультант аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. Адначасова ў 1946—1949 гг. — старшы выкладчык кафедры ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1948 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук завочнай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б), у 1949—1950 гг. вучыўся на курсах дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК УКП(б). У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба М. В. Ламаносава за матэрыялізм супраць ідэалізму ў прыродазнаўстве». У 1950—1954 гг. — прарэктар па навучальнай рабоце, з 1951 года — дацэнт кафедры гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954—1956 гг. у дактарантуры Інстытута філасофіі Акадэміі навук СССР. З 1956 г. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1957—1972 гг. — загадчык кафедрай гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Мінскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Светагляд М. В. Ламаносава». У 1972—1974 гг. — прафесар кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Мінскага медыцынскага інстытута, у 1974—1975 гг. — прафесар-кансультант.

Памёр 22 лютага 1988 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па праблемах дыялектычнага матэрыялізму, сацыялістычнай філасофіі і культуры. Займаўся вывучэннем філасофскіх поглядаў М. В. Ламаносава. Шэраг сваіх прац прысвяціў светапогляду палітычных дзеячаў. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку метадычнага характару. Сярод апублікаванага:

  • Мировоззрение М. В. Ломоносова (1959);
  • Открытие и обоснование М. В. Ломоносовым закона сохранения материи и движения (1958);
  • М. В. Ламаносаў — вялікі вучоны і мысліцель (1961);
  • О соотношении психического и физиологического (1963);
  • Великий учёный и революционер (к 140-летию со дня рождения Ф. Энгельса) (1960).

Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога і раённых Саветаў народных дэпутатаў.

Узнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.