Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт (англ.: European Economic and Social committee) — дарадчы орган Еўрапейскага Саюза. Сацыяльна-эканамічны камітэт (ЕСЭК) створаны ў 1958 годзе ў адпаведнасці з Дагаворам аб заснаванні Еўрапейскай Супольнасці, каб забяспечыць прадстаўніцтва інтарэсаў розных эканамічных і сацыяльных груп.

Камітэт складаецца з 350 чальцоў; іх прызначае Савет Еўрапейскага саюза на 5 гадоў па рэкамендацыі нацыянальных урадаў. Члены Сацыяльна-эканамічнага камітэта адносяцца да такіх катэгорый так званай «арганізаванай грамадзянскай супольнасці» як працадаўцы, прафсаюзныя дзеячы і прадстаўнікі розных груп інтарэсаў (прафесійных аб’яднанняў, фермераў, абаронцаў навакольнага асяроддзя, спажыўцоў і да т.п.). Сацыяльна-эканамічны камітэт прадстаўляе іх пазіцыю і адстойвае іх інтарэсы ў дыялогу з Еўрапейскай Камісіяй, Саветам Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскім парламентам. Задача Сацыяльна-эканамічнага камітэта заключаецца ў тым, каб даваць парады Камісіі і Савету, якія абавязаны кансультавацца з ім па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Сацыяльна-эканамічны камітэт можа таксама выказваць сваю пазіцыю па ўласнай ініцыятыве. Такім чынам, сацыяльна-эканамічны камітэт мае ролю мастка паміж Еўрапейскім Саюзам і грамадзянамі.

Члены Сацыяльна-эканамічнага камітэта сустракаюцца на пленарных пасяджэннях каля дзесяці разоў на год, а часцей засядаюць меншымі групамі.

Ніцкі дагавор не змяніў размеркавання месцаў у Камітэце паміж дзяржавамі-членамі, ён толькі абгаварыў, улічваючы пашырэнне Саюза, у будучыні колькасць месцаў у сацыяльна-эканамічным камітэце не павінна перавышаць 350 (апошняе пашырэнне не выйшла за гэтую мяжу, гл. табл.). Дагавор выясніў таксама прынцыпы прызначэння членаў камітэта: ён павінен складацца з «Прадстаўнікоў розных эканамічных і сацыяльных груп арганізаванай грамадзянскай супольнасці»

(Артыкул 257 Дамовы аб заснаванні Еўрапейскай Супольнасці) .

Колькасць прадстаўнікоў у ЕСЭК[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць прадстаўнікоў
Краіны
24
Сцяг Германіі Германія Сцяг Францыі Францыя Сцяг Італіі Італія Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
21
Сцяг Іспаніі Іспанія Сцяг Польшчы Польшча
15
Сцяг Румыніі Румынія
12
Сцяг Бельгіі Бельгія Сцяг Балгарыі Балгарыя Сцяг Грэцыі Грэцыя Сцяг Нідэрландаў НідэрландыСцяг Аўстрыі Аўстрыя Сцяг Партугаліі Партугалія Сцяг Швецыі Швецыя Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг Чэхіі Чэхія
9
Сцяг Даніі Данія Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Сцяг Ірландыі Ірландыя Сцяг Літвы Літва Сцяг Славакіі Славакія Сцяг Харватыі Харватыя
7
Сцяг Латвіі Латвія Сцяг Славеніі Славенія
6
Сцяг Эстоніі Эстонія
5
Сцяг Мальты Мальта Сцяг Люксембурга Люксембург Сцяг Кіпра Кіпр

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]