Жан Жыраду
| Жан Жыраду | |
|---|---|
| фр.: Jean Giraudoux | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Hippolyte Jean Giraudoux |
| Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1882[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 студзеня 1944[3][1][…] (61 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Suzanne Giraudoux[d] |
| Дзеці | Жан-П’ер Жыраду[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, дыпламат, раманіст, эсэіст, пісьменнік |
| Мова твораў | французская |
| Узнагароды |
Канкур жэнераль[d] (1902) |
| Подпіс |
|
Жан Жыраду (фр.: Jean Giraudoux; 29 кастрычніка 1882 — 31 студзеня 1944) — французскі празаік, эсэіст, драматург і дыпламат, адзін з самых значных французскіх драматургаў перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі, знакаміты дзякуючы стылістычнай вытанчанасці і паэтычнай фантазіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жыраду нарадзіўся ў сям’і інжынера, які працаваў у Міністэрстве транспарту. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Парыжы, потым у Мюнхене (дзе пазнаёміўся з Франкам Ведэкіндам) і ў ЗША, шмат падарожнічаў па Еўропе. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1910 годзе, ён атрымаў працу ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў дыпламатам, бываў у тым ліку ў Маскве. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і ў 1915 годзе зрабіўся першым пісьменнікам, які быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна за вайсковую службу.
У 1918 годзе Жыраду ажаніўся. Прыкладна ў гэты ж час пачаўся самы актыўны перыяд яго творчасці. Першы свой поспех ён атрымаў дзякуючы раманам «Зігфрыд і лімузенец» (Siegfried et le Limousin, 1922) і «Эглантына» (Eglantine, 1927). У 1928 годзе пісьменнік пазнаёміўся з акцёрам і кіраўніком тэатра Луі Жувэ, разам з якім адаптаваў першы свой раман для сцэны і які натхніў яго на далейшую творчасць, і менавіта наступныя п’есы — «Амфітрыён-38» (Amphitryon 38, 1929), «Траянскай вайны не будзе» (La guerre de Troie n’aura pas lieu, 1935), «Электра» (Electre, 1937), «Вар’ятка з Шаё» (La Folle de Chaillot, 1945) і іншыя прынеслі яму сусветную славу.
Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Пасі.
Зноскі
- ↑ а б Jean Giraudoux // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Giraudoux // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Жироду Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Жироду Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Жыраду- На валаску
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя В’ена
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
- Драматургі Францыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны