Перайсці да зместу

Жувеналь Хаб'ярымана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жувеналь Хаб'ярымана
руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana
Жувеналь Хаб'ярымана ў 1980 г.
Жувеналь Хаб'ярымана ў 1980 г.
Сцяг2-і Прэзідэнт Руанды Сцяг
5 ліпеня 1973 — 6 красавіка 1994
Кіраўнік урада Сільвестр Нсанзімана
Дзісмас Нсенгіярэм'е
Агата Увілінгійімана
Папярэднік Грэгуар Кайібанда
Пераемнік Тэадор Сіндзікубвабо (выконваючы абавязкі)

Нараджэнне 8 сакавіка 1937
Смерць 6 красавіка 1994
Кігалі, Руанда
Месца пахавання Кіншаса, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Жонка Агата Хаб'ярымана
Веравызнанне Рымска-Каталіцкая Царква
Партыя Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 19631994
Прыналежнасць Руанда
Род войскаў Сілы абароны Руанды
Званне генерал-маёр
Бітвы Грамадзянская вайна ў Руандзе
Узнагароды
Order of the National Flag
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жувена́ль Хаб'ярымана́ (руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana) — руандыйскі палітычны і ваенны дзеяч, другі прэзідэнт Руанды1973 г. да яго забойства ў 1994 г.).

З'яўляўся этнічным хуту. Ва ўрадзе Грэгуара Кайібанды, першага прэзідэнта Руанды, займаў пазіцыі, звязаныя з сілавымі структурамі і бяспекай (у прыватнасці, быў міністрам абароны Руанды). У 1973 г. Хаб'ярымана ў выніку перавароту зрынў прэзідэнта Кайібанду і сам стаў новым, другім, прэзідэнтам краіны. Ва ўнутранай сацыяльнай палітыцы працягваў лінію свайго папярэдніка, накіраваную на пераважную падтрымку этнічнай групы хуту. Кіраваў краінай доўгі час, бо шматразова быў пераабраны на выбарах (атрымаў 98,99 % на выбарах 24 снежня 1978 г., 99,97 % — 19 снежня 1983 г., 99,98 % — 19 снежня 1988 г.). За гады яго кіравання Руанда фактычна стала аднапартыйнай дзяржавай на чале з партыяй «Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё». На думку некаторых аглядальнікаў (у прыватнасці, Філіпа Гурэвіча і Філіпа Вервімпа) палітычны рэжым у Руандзе займеў рысы таталітарнага. Варта, аднак, адзначыць, што за гады прэзідэнцтва Жувеналя Хаб'ярыманы адзначаўся пэўны рост узроўню жыцця насельніцтва, хаця ў 1994 г. значная частка жыхароў краіны ўсё яшчэ жыла ва ўмовах ускрайняй беднасці.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.