Унутраная палітыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Унутраная палітыкадзейнасць палітычнага кіраўніцтва краіны па фармуляванні і рэалізацыі стратэгій развіцця ўсіх сфер унутранага жыцця краіны (нацыянальных мэт яе развіцця), гарманічных інтарэсам грамадства і адпаведных аб'ектыўным умовам іх рэалізацыі [1].

Асаблівымі напрамкамі ўнутранай палітыкі з'яўляюцца ўдасканаленне і рэфармаванне палітычнай сістэмы краіны, гарантаванне бяспекі і палітычнай стабільнасці. Унутраная палітыка таксама прадугледжвае курыраванне працэсаў заваёвы і ўтрымання ўлады, пры гэтым у адносінах да працэсу заваёвы ўлады дзяржава выступае арганізатарам і гарантам дэмакратычнай працэдуры яе (улады) фармавання.

Унутраная палітыка ўключае ў сябе ўсе сферы ўнутранага жыцця краіны, а менавіта: бізнес, адукацыя, энергетыка, ахова здароўя, дзейнасць праваахоўных органаў, фінансы і падаткі, прыродныя рэсурсы, сацыяльнае забеспячэнне, асабістыя правы і свабоды і г.д.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Мэты і задачы ўнутранай палітыкі мяняюцца ў залежнасці ад асабістых і грамадскіх інтарэсаў грамадзян і магчымасцяў краіны. Большасць багатых і дэмакратычных краін, напрыклад, марнуюць значныя сумы грошай на ўнутраныя праграмы. Многія бедныя краіны маюць цяжкасці ў выдзяленні рэсурсаў на такія важныя вобласці, як адукацыя і ахова здароўя.

Выбаршчыкі вызначаюць, якія асобы і палітычныя партыі маюць права вызначаць палітыку. Сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваюць інфармацыю аб унутраных праблемах і ўплываюць на перакананні і меркаванні народа. Лабісты, групы актывістаў і іншыя арганізацыі таксама працуюць, каб уплываць на палітыку з дапамогай розных метадаў. Такія метады могуць уключаць грашовыя ахвяраванні, абяцанні падтрымкі, рэкламныя кампаніі ці дэманстрацыі і акцыі пратэсту.

Эфектыўнасць унутранай палітыкі залежыць ад дзяржаўнай бюракратыі — органаў улады, якія выконваюць законы і праграмы. У некаторых выпадках бюракратыя дзейнічае павольна, неэфектыўна ці не ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Унутраная палітыка таксама можа сутыкнуцца з цяжкасцямі ў судах. У многіх краінах суддзі маюць права адмяніць любыя заканадаўчыя або выканаўчыя дзеянні, якія яны знаходзяць парушаючымі канстытуцыю краіны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пызин В.А., Борисенков А.А. Внутренняя политика: смыслы, структуры, функции // Научно-практическая школа Политическая проффесиология выпуск №3. "Внутренняя политика: сущность, содержание, история, технологии" (учебно-методические материалы по дисциплине "Внутренняя политика"). — Издательский дом "Научная библиотека", 2020. — С. 8—25.