Жывакост жорсткі
Жывакост жорсткі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Symphytum asperum Lepech., 1805 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Жывако́ст цвёрды[3], Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маі—чэрвені[3].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах.
Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам)[3]. За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрыева С. А., Кухарава Л. В. Жывакост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.
- Кузнецов Н. И. Symphytum asperum Lepech. в Европейской России // Известия Императорской Академии наук. — СПБ.: 1912. — С. 957—969. (з картай распаўсюджання Symphytum asperum Lepech.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)