Жыткавіцкі біялагічны заказнік
Жыткавіцкі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Беларусі ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказнікі склада 15,0 га. Створаны ў 1978 годзе як батанічны заказнік рэспубліканскага значэння для аховы аховы дзікарослых лекавых раслін. Займаў лясны масіў, у якім пераважаюць чарнічныя хвойнікі, трапляюцца бярэзнікі, зрэдку чорнаалешнікі. Асноўныя лекавыя расліны: чабор, талакнянка, рабіна, чарніцы і інш.
На тэрыторыі заказніка забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).
12 лістапада 2008 года пастанаўленнем Савету Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваны[1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).