Забалацце (заказнік)
Выгляд
За́балацце — біялагічны заказнік у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Створаны ў 1979 годзе як заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 1957 га (1997). Размешчаны на вярховым балоце са шматлікімі мінеральнымі ўчасткамі (50 % агульнай плошчы). У складзе балотнай расліннасці рэдкалесныя (хваёва-кусцікава-сфагнавыя і інш.) і бязлесныя фітацэнозы, пашыраны журавіны; лясы хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя. На мінеральных участках пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, асінавыя лясы кіслічнага, імшыстага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).