Загорнае (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Загорнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,4 м
Даўжыня 1,49 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,36 км²
Аб’ём 0,00115 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,13 км
Найбольшая глыбіня 6,7 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,175—0,2 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Загорнае (Беларусь)
Загорнае
Загорнае
Загорнае (Віцебская вобласць)
Загорнае
Загорнае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Заго́рнае, Хвасты[1] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 27 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты ў басейне ракі Дрысвята. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёраў.

Плошча возера Загорнае складае 0,36 (0,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 6,7 м, сярэдняя 3,2 м. Даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,13 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору 2,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вадаёма невысокія, не перавышаюць 0,1—0,3 м, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае. На большых глыбінях дно глеістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 22 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі і на паўночным захадзе выцякае ручай, злучаючы Загорнае праз невялікае возера з ракой Дрысвята.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, карась і інш. Зарыблялася сазаном.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 496. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 319.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 162. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]