Венгерская мова ва Украіне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Венгерская мова ва Украі́не (укр.: угорська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод венграў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных груп. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласці краіны ў асяроддзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Украіны з Венгрыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжанне венграў звязанае з міграцыяй некаторых фіна-ўгорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сібіры ў Еўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага і другога тысячагоддзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Украіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацця, у пэўнай ступені выцесніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак венгерскай дзяржаўнасці.

Ужо з ранніх часоў існавання ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацця трапляюць у склад венгерскай краіны. З канца XVII ст. сучасная Венгрыя і землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта венгерская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-венгерскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся і па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Венгрыю, у якой Закарпацце, у адрозненне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Венгрыя — адной з складовых частак Аўстра-Венгрыі.

У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацце канчаткова аб'ядноўваецца з іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэнне долі венгерскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод венграў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць венгерскую мову ў якасці роднай.

У сучаснай Украіне венгерская мова трапіла ў спіс моў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Украінай. Згодна з гэтым венгерская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкай вобласці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасці поруч з дзяржаўнай мовай краіны.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Венгерская мова як родная па раёнах і гарадскіх рада Украіны (2001)
Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і гарадскіх радах Закарпацкай вобласці (венгерская — карычневым)
Адсоткавая дзеля венгерскамоўных ад насельніцтва сельскіх і гарадскіх радаў Закарпацкай вобласці

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2001 года ва Украіне венгерскую мову ўказалі ў якасці роднай 156 566 асоб[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных венграў. У Закарпацкай вобласці венгерскую мову лічаць роднай 97% этнічных венграў і 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.

Ніжэй прыведзеная статыстыка змены долі венгерскай мовы як роднай сярод венграў Украіны[2][3][4].

1979 1989 2001
венгерская 96,7% 95,6% 95,4%
украінская 1,9% 2,6% 3,4%
руская 1,3% 1,6% 1,0%
іншая 0,1% 0,2% 0,2%

Адсоткавая дзеля вольнага валодання венгерскай мовай сярод венграў Украіны паводле звестак перапісаў[3][4]:

Распаўсюджанне венгерскай мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасці народаў Закарпацкай вобласці паводле перапісу 1989 года.

агульная
колькасць
колькасць
венгерскамоўных
частка
венгерскамоўных
венгры 155 711 151 384 97,2%
цыганы 12 131 7973 65,7%
італьянцы 49 24 49,0%
славакі 7 329 1 890 25,8%
чэхі 516 82 15,9%
яўрэі 2 639 298 11,3%
армяне 439 46 10,5%
палякі 690 39 5,7%
балгары 290 12 4,1%
літоўцы 159 6 3,8%
азербайджанцы 577 7 1,2%
немцы 3 478 36 1,0%
беларусы 2 521 15 0,6%
украінцы 976 749 4 605 0,5%
рускія 49 458 172 0,35%
малдаване 963 3 0,31%
румыны 29 485 73 0,25%
Закарпацкая
вобласць
1 245 618 166 665 13,4%

Геаграфічная распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасці венгерскай мовы па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання Закарпацкай вобласці. Указаная дзеля венгерскамоўных ад усяго насельніцтва раёну ці гораду (звесткі 2001 года).

Места/раён Венгерская як родная Венгры Венгерскамоўныя
/венгры
Берагаўскі раён 80,2% 76,1% 105%
Берагава 54,8% 48,1% 114%
Ужгарадскі раён 36,5% 33,4% 109%
Вінаградаўскі раён 26,3% 26,2% 100%
Мукачаўскі раён 13,8% 12,7% 109%
Мукачава 9,6% 8,5% 113%
Ужгарад 7,0% 6,9% 102%
Хуст 4,3% 5,4% 80%
Хусцкі раён 3,9% 3,9% 99%
Цячаўскі раён 2,8% 2,9% 95%
Рахаўскі раён 2,5% 3,2% 78%
Сваляўскі раён 0,5% 0,7% 71%
Пярэчынскі раён 0,2%
Іршаўскі раён 0,1%
Валавецкі раён 0,1%
Вялікаберазнянскі раён 0,1%
Міжгорскі раён 0,0%
Вобласць агулам 12,7% 12,1% 105%

Населеныя пункты Закарпацкай вобласці, у якіх венгерскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:

Рэгіянальны статус[правіць | правіць зыходнік]

Украіна адносіцца да краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую Хартыю рэгіянальных моў або моў меншасці, у 2012 годзе быў зацверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасць і пералік моў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэнняў Хартыі. Венгерская мова стала адной з такіх моў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкай вобласці[5][6][7][8].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя па-венгерску ў 2008/2009 навучальных гадах[9].

Колькасць устаноў з навучаннем па-венгерску Адукацыйны працэс па-венгерску, вучняў Венгерская як прадмет Факультатыў або гурток Адсоткавая дзеля адносна агульнай колькасці вучняў (4 438 383) Адсоткавая дзеля венграў, 2001
66 16407 1337 278 0,41% 0,32%

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]