Закукліванне злакаў
Закукліванне злакаў[1] — віруснае захворванне раслін сямейства метлюжковых[2].
Пашкоджвае як культурныя, так і дзікарослыя травы[2]. Найбольш часта сустракаецца закукліванне аўса, выкліканае вірусам Avena virus 1. Гэты ж вірус пашкоджвае пшаніцу, ячмень, кукурузу, проса, рыс, пырнік, мяшэй і іншыя[3][4][5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Закукліванне аўса выяўляецца ў тым, што пашкоджаныя расліны адстаюць у росце (становяцца карлікавымі) і пачынаюць празмерна кусціцца. На расліне ўтвараецца мноства дробных бледных парасткаў; на лісці ўзнікаюць падоўжныя жоўтыя плямы або светла-зялёныя рыскі; суквецці недаразвіты; назіраецца праліферацыя коласу[4][3][2][6]. У пшаніцы і ячменю сімптомамі захворвання з’яўляюцца мазаічнасць лісця і празмернае кушчэнне. У кукурузы — тыя ж прыкметы і скручванне лісця спіраллю[4]. Прадуктыўнасць сельскагаспадарчых культур рэзка падае або адсутнічае зусім[2].
Пераносчыкам віруса з’яўляецца цыкада цёмная (Laodelphax striatellus)[2]. Вірус зімуе ў каранях пырніку або палыну, а таксама ў целе зімуючых лічынак цыкады; у насенні і глебе ён не захоўваецца. Увесну, у перыяд вегетацыі травы і вылету цыкады, адбываецца заражэнне раслін вірусам[3].
Меры барацьбы
[правіць | правіць зыходнік]Для барацьбы з вірусам прымяняюць пасеў у аптымальныя тэрміны, знішчэнне насякомых-пераносчыкаў і пустазельных раслін — рэзерватараў віруса, апырскванне інсектыцыдамі, севазварот[3][2][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Свінушкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 466
- ↑ а б в г д е Мазин В. В.. Закукливание злаков . Большая российская энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ а б в г Словарь-справочник фитопатолога 1959.
- ↑ а б в Справочник агронома 1983.
- ↑ Григоровская П. И., Зайцева Т. В.. Вирус закукливания овса (ВЗО) . Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ а б Oat pseudorosette rhabdovirus - Вирус закукливания овса (ВЗО) . AgroAtlas. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2020. Праверана 11 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Закукливание овса // Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 121.
- Справочник агронома по защите растений / Нурмуратов Т. Н., Шек Г. Х. — Алма-Ата: Кайнар, 1983. — 184 с.