Чараўнік двухлісты
Чараўнік двухлісты | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Чараўнік двухлісты[3][4] (Platanthera bifolia) — від шматгадовых травяністых клубневых раслін з роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва роду, Platanthera, паходзіць ад гречаскіх слоў platis («шырокі») і antera («пылковы мяшок») і тлумачыцца асаблівасцю формы пыльніка прадстаўнікоў гэтага роду. Відавы эпітэт, bifolia (лац.: bi — «дву(х)…» і folius — «ліст»), тлумачыцца характэрнымі для раслін гэтага віду двума буйнымі прыкаранёвымі лістамі.
У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:
- Gymnadenia bifolia (L.) G.Mey. (1836)
- Habenaria bifolia (L.) R.Br. (1813)
- Lysias bifolia (L.) Salisb. (1812)
- Orchis bifolia (L.) (1753)basionym
- Platanthera bifolia subsp. atropatanica B.Baumann et al. (2003)
- Platanthera solstitialis Boenn. ex Rchb. (1830)
- Satyrium bifolium (L.) Wahlenb. (1826)
- Sieberia bifolia (L.) Spreng. (1817)
Чараўнік двухлісты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
|
Беларускія назвы: чараўнік двухлісты, чараўнік[5][6], прычар[7], зяполькі, каманішнік, любка[8].
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Чараўнік двухлісты — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см з двума непадзеленымі каранёвымі клубнямі[4]. Некаторыя вырастаюць да 60 см. Кожны год вырастае новы замяняючы клубень. Тубероід яйкападобна патоўшчаны, адцягнены ў каранёвы канчатак.
Лісце: прыкаранёвыя — два, рэдка адзін ці тры лісты, размяшчаюцца амаль супратыўна, ля аснавання звужаныя ў хвосцік, які пераходзіць у похву, збліжаныя, тупыя даўгавата-зваротнаяйкападобныя, светла-зялёнага колеру, льсняныя, дасягаюць у даўжыню 8-22 см, у шырыню 3-6 см; сцябловыя — адзін-тры лісты, дробныя, сядзячыя, ланцэтныя.
Суквецце — рэдкі цыліндрычны колас, дасягае 20 см у даўжыню, складаецца з 8-40 кветак. Кветкі — з белымі, злёгку зялёнымі на канцах калякветнікамі; губа вузкая лінейная або ланцэтная, 12 мм даўжынёй, пры аснаванні без грудаў над сярэдняй жылкай; з паралельнымі пылавікамі 2 мм даўжынёй. Шпорац тонкі, злёгку выгнуты, на канцы завостраны, гарызантальны або накіраваны коса ўверх. Прыліпальцы круглявыя. Палінарый карацей 2,5 мм. Кветкі валодаюць моцным прыемным водарам (асабліва вечарам і ноччу або пры пахмурным надвор’і)[4]. Цвіце ў чэрвені — ліпені[4].
Плоданасіць у жніўні — верасні.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Шырока расце па ўсёй Еўропе, а таксама ў Малой Азіі і на Каўказе.
На тэрыторыі Расіі чараўнік двухлісты расце ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры па ўсёй лясной паласе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але не шматліка[4].
Жыве ў светлых іглічных, лісцяных і змешаных лясах на палянах і ўзлесках[4].
Да глебаў непатрабавальны.
З-за масавага збору на букеты амаль цалкам знік паблізу буйных населеных пунктаў.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна са старажытных часоў ўжываецца ў народнай медыцыне[9]. Адвар каранёў ужываецца пры зубным болю, ліхаманцы, жаночых хваробах, гнайніках, пры атручваннях ядамі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, нервовых знясіленнях, запаленчых агменях, ранах[4]. З клубняў робяць прэпарат салеп[4].
З расцёртых ў муку і звараных з мёдам высушаных клубняў на Усходзе рыхтуюць напой, які вельмі шануецца. На Каўказе клубні клалі ў супы, рабілі з іх жэле, размолвалі ў муку[9].
У ветэрынарыі можна выкарыстоўваць як ахінальнае пры страўнікава-кішачных захворваннях[9].
Паколькі расліна занесена ў спіс відаў, якія маюць патрэбу ў ахове, нарыхтоўка каранёў забароненая.
Вельмі дэкаратыўная, часта ў месцах натуральнага вырастання збіраецца на букеты, можа вырошчвацца як садовая расліна.
Чараўнік двухлісты: лісце, кветка, плады
|
Культываванне
[правіць | правіць зыходнік]Культывуецца лёгка. Чараўнік высаджваюць ў друзлую глебу, багаты перегной, у цені кустоў. Ён нядрэнна разрастаецца і кожнае лета радуе пяшчотнымі кветкамі і тонкім духмяным пахам.
Зацвітае на 11-м годзе; апыляецца начнымі матылькамі. Працягласць жыцця — да 27 гадоў. Сцыяфіт, да вільгаці не пераборлівы.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Занесена ў Чырвоную кнігу Украіны[10]. Ахоўваецца ў прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку . Трэба ажыццяўляць кантроль за станам папуляцый.
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў дзве памятныя манеты : наміналам 2 грыўні з нейзільберу і наміналам 10 грыўняў са срэбра з выявай чараўніка двухлістага на Рэверсе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж Любка двухлистная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ а б в Лекарственные растения / Авторы-сост. И. Н. Пустырский, В. Н. Прохоров. — Мн.: Книжный дом, 2005. — 704 с. — (Большая книга советов). — ISBN 985-489-197-6. Архівавана 5 мая 2009.
- ↑ Червона книга України
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ефимов П. Г. Род Platanthera Rich. (Orchidaceae Juss.) и близкие роды во флоре России // Автореферат дисс. на соискание учён. степ. канд. биол. наук. — СПб.: 2007. — С. 1—22.(недаступная спасылка)
- Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В., Самсонов С. К. Орхидеи нашей страны. — М.: Наука, 1991. — 224 с. — ISBN 5-02-004073-8.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 410. Platanthera bifolia (L.) Rich. — Любка двулистная, или Ночная фиалка // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 520. — ISBN 8-87317-091-6.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Червона книга України. Рослинний світ / Під ред. Шеляг-Сосонка Ю. Р. — К.: Українська енциклопедія імені М. П. Бажана, 1996. — С. 398.
- Флора УРСР, 1950;
- Декоративные травянистые растения для открытого грунта СССР, 1977;
- Заверуха Б. В., Андриенко Т. Л., Протопопова В. В., 1983;
- Собко В. Г., 1989; Орхидеи нашей страны, 1991.