Зарадная станцыя
Зара́дная ста́нцыя — інфраструктура для зарадкі электраэнергіяй акумулятара электрамабіля.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]На 2020 год вылучалі 3 віды зарадных станцый паводле ладу зарадкі.
- Лад 2. Прадугледжвае зарадку зменным токам ад побытавай сеткі з аховай унутры кабеля. Час зарадкі складае ад 12 гадзін.
- Лад 3. Ажыццяўляе 3-фазную зарадку зменным токам з кіраваным ходам зарадкі. Займае 4—8 гадзін.
- Лад 4. Зараджае пастаянным токам 80 % магутнасці акумулятара за 15—30 хвілін[1].
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]14 жніўня 2013 года аб’яднанне «Беларуснафта» абвясціла тэндэр на закуп электразарадных станцый, якія мелі размясціць на 4 аўтазапраўках, у тым ліку на адной у Мінску[2]. 9 кастрычніка 2014 года ў Баравой вёсцы Мінскага раёна адкрылі першую ў Беларусі станцыю хуткай зарадкі электрамабіляў. Магутнасць зарадкі складала 50 кілават, што дазваляла зарадзіць акумулятар электрамабіля за 30 хвілін[3]. Гэтая зарадная станцыя належала аўтазапраўцы «А-100»[4]. 16 кастрычніка 2015 года зарадная станцыя для электрамабіляў з’явілася ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і бульвара Талбухіна[5]. 11 лютага 2016 года на вуліцы Харужай у Мінску адкрылі першую зарадную станцыю беларускай вытворчасці[6]. На 1 мая 2016 года ў Беларусі налічвалася 10 электразаправак цаной па 20 000 еўра, якія дазвалялі зарадзіць аўтамабіль за 2 гадзіны[7].
27 лютага 2017 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 162 «Аб згодзе на ажыццяўленне фінансавання праекта», паводле якой дазволіў «Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі» («ПЭФК»; Хельсінкі, Фінляндыя) адкрыць крэдытную лінію на 1 млн еўра «Беларускаму народнаму банку» для выдачы пазык на набыццё зарадных станцый[8]. 12 мая 2017 года ААТ «Віцязь» выпусціла першую ў Віцебску зарадную станцыю «Віцязь ЕС-301», якую ўсталявалі на заводскай паркоўцы[9]. Распрацоўка на заказ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь заняла 1,5 гады. Зарадка запускалася праз дадатак на смартфоне з АС «Андроід», праз кароткае паведамленне з сотавага тэлефона і праз картку радыёчастотнага распазнання. Зарадная станцыя была з пераменым 3-фазным токам і каштавала каля $2000. Час зарадкі складаў каля 4 гадзін. Адначасна кіраўніцтва ААТ «Віцязь» абвясціла пра распрацоўку зараднай станцыі коштам каля $20 000, што мела зараджаць электрамабіль за менш як 30 хвілін[10]. У маі 2017 года ў Мінску ўсталявалі 3 зарадныя станцыі для электробусаў «Вітаўт Макс Электра»[11]. 11 ліпеня 2017 года галоўны канструктар ТДА «Сучасныя тэхнічныя рашэнні і метады» («СТРіМ») Аляксей Яфрэмаў прадставіў у Магілёве зарадную станцыю ўласнай распрацоўкі, што мела магутнасць 20 кілават і прызначалася для гарадскіх вуліц. На той час у Беларусі зарадныя станцыі распрацоўвалі 3 прадпрыемствы ў Мінску, Віцебску і Магілёве[12]. 23 жніўня 2017 года ў Гомелі ВА «Беларуснафта» адкрыла сваю 4-ю зарадную станцыю[13]. На 8 верасня 2017 года «Беларуснафта» мела 8 зарадных станцый, з якіх 3 адкрылі ў жніўні: 2 у Гомелі і 1 у каля памежнага пераходу «Брузгі» ў Гродзенскім раёне на мяжы з Польшчай. Яны прызначаліся для зарадкі акумулятара на 80 % за 30 хвілін[14]. Агулам у Беларусі налічвалася каля 20 зарадных станцый[15]. 9 кастрычніка 2017 года зарадную станцыю адкрылі на 3-м паверсе гандлёвага цэнтра «Галерэя Мінска»[16]. 8 лістапада 2017 года з’явілася 1-я зарадная станцыя пры сталічным гіпермаркеце «Е-сіці» на Дзянісаўскай вуліцы[17].
5 студзеня 2018 года «Беларускі народны банк» адкрыў электразапраўку пры сваім аддзяленні ў Гродне па Сацыялістычнай вуліцы, д. 44[18]. 26 красавіка 2018 года ўрад Беларусі ўсталяваў расцэнку на электраэнергію ад ДВА «Белэнерга» для зарадкі электрамабіляў у памеры 15,693 капейкі за 1 кілават-гадзіна. Такая расцэнка была на 48 % ніжэйшай за расцэнку для ўстаноў у галіне паслуг[19]. 13 чэрвеня 2018 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 236 аб дапаўненні Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады праектам стварэння вытворчасці зарадных станцый на ААТ «Віцязь»[20]. 10 ліпеня 2018 года А. Лукашэнка зацвердзіў Указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў», якім вызваліў увозімыя зарадныя станцыі ад падатку на дададзеную вартасць[21]. На 13 ліпеня 2018 года «Беларуснафта» мела 18 электразарадных станцый[22]. 10 ліпеня 2018 года Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 731 «Аб зацвярджэнні Праграмы стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў». Паводле Праграмы, да 2030 года «Беларуснафце» даручылі стварыць 1304 зарадныя станцыі, з іх 1224 (94 %) у паселішчах. На аўтамагістралях адлегласць між 80 электразапраўкамі мела складаць менш за 50 км. Таксама вызначылі ўсталяваць 25 высакавольтных (звышхуткіх) зарадных станцый у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтамагістралях на адлегласці 120 км[23].
2 красавіка 2019 года кіраўнік ААТ «Віцязь» Генадзь Азараў паведаміў пра атрыманне заказу ад «Беларуснафты» на выраб 20 зарадных станцый у 2-м паўгоддзі[24]. На 11 чэрвеня 2019 года ў Мінску налічвалася 25 ЭЗС ладу 3 і 4, якія зараджалі акумулятар за 6 і 1 гадзіну адпаведна[25]. 24 лістапада 2019 года лік ЭЗС дасягнуў 130[26]. 5 сакавіка 2020 года «Беларуснафта» прадставіла сетку 251 ЭЗС «Маланка», што магла зарадзіць 9000 электрамабіляў за дзень. Першыя 17 ЭЗС, якія пабудавалі да верасня 2018 года, каштавалі па 60 000 еўра. У далейшым іх цана ўпала да $20 000[27].
Зноскі
- ↑ Сяргей Румас (16 кастрычніка 2018). "Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. № 731 «Аб зацвярджэнні Праграмы стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў»"(руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Валерыйый Сідорчык (14 жніўня 2013). "«Беларуснафта» створыць сетку зарадных станцый для электрамабіляў". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "Першую ў Беларусі станцыю экспрэс-зарадкі для электрамабіляў адкрылі на выездзе з Мінска". БелТА. 9 кастрычніка 2014. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Марта Грын (29 кастрычніка 2014). "Калі на беларускіх дарогах можна будзе ўбачыць электрамабіль і не здзівіцца". Газета «Новы час». Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "Зарадная станцыя для электрамабіляў з'явілася на бульвары Талбухіна ў Мінску". БелТА. 16 кастрычніка 2014. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Ян Пашкевіч, тэлеканал «Беларусь 1» (11 лютага 2016). "Развіццё экалагічных відаў транспарту ў сталіцы атрымала новы імпульс". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Дзмітрый Цітоў, тэлеканал «Беларусь 1» (1 мая 2016). "Электракары — хіт продажаў у Еўропе". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Андрэй Кабякоў (27 лютага 2017). "Пастанова Савета міністраў ад 27.02.2017 № 162 «Аб згодзе на ажыццяўленне фінансавання праекта»". Савет міністраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала 3 ліпеня 2021. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "«Віцязь» выпусціў зарадную станцыю для электрамабіляў". БелТА. 12 мая 2017. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Яўген Карпас, «Штодзённік» (11 мая 2017). "У Віцебску з'явілася першая станцыя для зарадкі электрамабіляў". Радыё «Рацыя». Архівавана з арыгінала 14 лістапада 2021. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Тэлеканал «Беларусь 1» (17 верасня 2019). "Першы беларускі электробус з правым рулём адправіўся ў Вялікабрытанію". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Нелі Зігуля. Злучаючы тэхналогіі // Звязда : газета. — 12 ліпеня 2017. — № 131 (28495). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ "Новая зарадная станцыя для электрамабіляў адкрылася ў Гомелі". БелТА. 23 жніўня 2017. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Валерый Сідорчык (4 верасня 2017). "«Беларуснафта» гатова ўзяць функцыі нацыянальнага сеткавага аператара па зарадцы электрамабіляў". БелТА. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Дзмітрый Цітоў, тэлеканал «Беларусь 1» (3 верасня 2017). "Першы беларускі электракар рыхтуецца да серыйнай вытворчасці". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Аляксей Арэшка (9 кастрычніка 2017). "У цэнтры Мінска з'явілася станцыя для хуткай зарадкі электрамабіляў". БелаПАН. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Ксенія Лебедзева, тэлеканал «Беларусь 1» (8 лістапада 2017). "Першая зарадная станцыя для электрамабіляў у гіпермаркеце". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 27 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Марына Харэвіч (6 студзеня 2018). "У Доме з лілеямі пасяліўся леў". Выданне «Гродна.лайф». Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф для зарадкі электрамабіляў". БелТА. 26 красавіка 2018. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Марына Носава (18 чэрвеня 2018). "Серыйную вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў запусцяць у Беларусі да 2020 года". БелаПАН. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "Падпісаны ўказ аб мерах па стымуляванні выкарыстання ў Беларусі электрамабіляў". БелТА. 10 ліпеня 2018. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "«Беларуснафта» да 2024 года створыць разгалінаваную сетку зарадных станцый для электрамабіляў". БелТА. 13 ліпеня 2018. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Аляксей Арэшка (12 кастрычніка 2018). "Зацверджаная праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для электрамабіляў". БелаПАН. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Сяргей Салаўёў (3 красавіка 2019). "Важкія дробязі". Газета «Новы час». Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Магда Крэпак, «Мінск-Навіны» (11 чэрвеня 2019). "Да 2025 года зарадныя станцыі для электрамабіляў могуць з'явіцца больш чым на 400 пляцоўках Мінска". Газета «Новы час». Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "Расія выступіла супраць зніжэння Беларуссю мытаў на электрамабілі". Газета «Новы час». 24 лістапада 2019. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ "«Беларуснафта» пашырыць сетку электразарадак «Маланка» да 2021 года да больш як 600 станцый". БелТА. 5 сакавіка 2020. Праверана 27 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зарадная станцыя на Вікісховішчы |