Перайсці да зместу

Заяц-русак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заяц-русак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepus europaeus Pallas, 1778

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552501
NCBI  9983
EOL  118009
FW  231747

Заяц-русак, Заяц-шарак[1] (Lepus europaeus) — млекакормячая жывёла сямейства зайцавых.

Даўжыня цела 50—70 см, хваста 7—11 см, ступні 11,5—15,0 см. Маса цела да 5-6,5 кг. Поўсць летам карычнявата-вохрыста-шэрая з цёмна-стракатым малюнкам, ніз цела чыста-белы. Вакол вачэй белае кольца, пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй чорныя, хвост зверху чорны або чорна-буры, знізу белы. Бакі чырванавата-палевыя. Зімой поўсць гусцейшая, пераважна шэрых таноў, асабліва на задняй частцы тулава і баках.

Паштовая марка Беларусі

Пашыраны ў розных зонах Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, Закаўказзі, Паўднёава-Заходняй Сібіры, Паўночным Казахстане; акліматызаваны ў шэрагу раёнаў Паўднёвай Сібіры, Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі і Паўднёвай Аўстраліі. На Беларусі звычайны від. Колькасць залежыць ад наяўнасці корму, кліматычных і іншых фактараў. Характэрны для адкрытых ландшафтаў, жыве на палях, у ярах, на высечках, лясных палянах, узлесках.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна начны звер. Актыўны ўвесь год. Корм раслінны: летам — травяністыя расліны, пераважна злакавыя і бабовыя, зімой дрэвавыя і кустовыя — кара і маладыя парасткі вярбы, асіны, яблынь, груш.

Размнажэнне на Беларусі з лютага да верасня, дае 2—4 прыплоды па 1—7 (найчасцей па 4) зайчанят. Цяжарнасць 42—45 сут. Працягласць жыцця да 10 гадоў.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ект спартыўнага палявання і пушнога промыслу.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula